Акрылены рамантык у Мінску

№ 52 (972) 24.12.2010 - 24.12.2010 г

23 снежня ў Мінску, на вуліцы Інтэрнацыянальнай, перад музеем “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ ст.” — філіялам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь — урачыста адкрылі манументальную скульптурную кампазіцыю, прысвечаную Валенцію Ваньковічу. Аўтары — скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, архітэктары — Юрый Казакоў і Ірына Дорахава.

/i/content/pi/cult/302/5132/pic_15.jpgНа адкрыцці бронзавай кампазіцыі з праніклівымі, шчырымі словамі пра мастака, нашага вялікага земляка, выступілі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, дырэктар кампанііспонсара Вадзім Максіменка, якая часткова фінансавала стварэнне гэтага твора, архітэктар Армен Сардараў, а таксама аўтар - скульптар Уладзімір Слабодчыкаў. У адкрыцці брала ўдзел начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

Мы ўжо пісалі, што праца над творам ішла больш за 10 гадоў. І нарэшце, у гонар 210-годдзя з дня нараджэння жывапісца (1800- 1842 гг.) у беларускай сталіцы з'явіўся яшчэ адзін цудоўны вобраз нашага славутага земляка.

Бронзавая фігура на нізкім п'едэстале пад назвай "Раніца мастака" адлюстроўвае маладога Валенція Мельхіёравіча Ваньковіча, з палітрай і пэндзлем, у часы яго найвышэйшага творчага ўзлёту, незадоўга да таго, як ён назаўжды пакінуў Радзіму. І так здарылася, што хутка ў Парыжы, у доме свайго блізкага сябра Адама Міцкевіча, ён памёр, і такім чынам знайшоў свой апошні прыстанак на могілках Манмартра.

Валенцій Ваньковіч - кан/i/content/pi/cult/302/5132/pic_17.jpgешне, знакавая фігура ў беларускай культуры. Ды і не толькі ў беларускай: яго ведалі ва ўсёй Еўропе як мастака, цудоўнага рамантыка, як душэўна шчодрага і камунікабельнага чалавека, якога цанілі сучаснікі. Мне здаецца, што У.Слабодчыкаў вельмі тонка прачуў "нутро" вобраза "мастака высокіх здольнасцей", не ўпаў у залішнюю, празмерную пафаснасць і нейкую "барочнасць". Рамантычная скульптура зроблена нібы на адным дыханні, на першы погляд - сціпла, але вельмі пераканаўча і прыцягальна.

Пасля "вернісажу" ў музеі "Дом Ваньковічаў" прайшла прэс-канферэнцыя, на якой Павел Латушка адказаў на пытанні журналістаў, што датычыліся, у тым ліку, развіцця беларускай манументальнай скульптуры ў краіне і за яе межамі.

Таксама адбыўся канцэрт музыкі Фрэдэрыка Шапэна і прагляд відэафільма, прысвечанага Валенцію Ваньковічу і яго часу.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"