Культурны складнік інвестыцыйнай праграмы

№ 52 (972) 24.12.2010 - 24.12.2010 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 снежня падпісаў Указ №660 “Аб зацвярджэнні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2011 год”.

/i/content/pi/cult/302/5131/pic_13.jpgПраграмай прадуг/i/content/pi/cult/302/5131/pic_14.jpgледжана Br2480,5 млрд. на будаўніцтва 313 аб'ектаў.

У 2011 годзе плануецца выкарыстоўваць сродкі рэзервнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на будаўніцтва вучэбна-трэніровачнага цэнтра фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам у Мінску і рэканструкцыю з частковай рэстаўрацыяй будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Сродкі дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця будуць выкарыстаны, у прыватнасці, на будаўніцтва (рэканструкцыю) аб'ектаў комплексу будынкаў і збудаванняў кінастудыі "Беларусьфільм".

/i/content/pi/cult/302/5131/pic_12.jpgПлануецца таксама завяршыць рэканструкцыю другога пускавога комплексу Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", будынка пад размяшчэнне Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ў Мінску, збудаванняў Дняпроўска-Бугскага канала, першай чаргі рэстаўрацыі Косаўскага палацава-паркавага ансамбля, другога і трэцяга пускавога комплексаў чацвёртай чаргі рэканструкцыі аб'ектаў Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Сродкі рэспубліканскага бюджэту сканцэнтраваны на сацыяльна значных аб'ектах, якія рэальна ўвесці ў эксплуатацыю ў 2011 годзе, а таксама на пераходных аб'ектах, прадугледжаных мэтавымі праграмамі, з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці для ўводу іх у эксплуатацыю ў наступныя гады.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь