“Покліч…” пацвердзіў

№ 51 (971) 18.12.2010 - 24.12.2010 г

Ядвіга Суботка — руплівая культработніца, што шмат зрабіла для развіцця сельскай культуры Гомельскай вобласці.

/i/content/pi/cult/301/5121/12-4.jpg

Нарадзілася яна ў гарадскім пасёлку Капаткевічы Петрыкаўскага раёна. Скончыла харэаграфічнае аддзяленне Магілёўскага вучылішча культуры, і як малады спецыяліст адпрацавала два гады ў Ганцавічах, а потым вярнулася на малую радзіму. Уладкавалася на працу ў Капаткевіцкі гарадскі дом культуры, дзе з 1977-га па сённяшні час працуе дырэктарам.

Пры яе падтрымцы ў Капаткевіцкім доме культуры працуе васемнаццаць клубных фарміраванняў, восем з якіх - дзіцячыя. У клубе дзейнічае народны тэатр. Ядвіга Суботка з'яўляецца кіраўніком харэаграфічнага дзіцячага калектыву "Верасок", сама спявае і танцуе ў ансамблі песні, танца і музыкі "Лявоніха". Сёлета на Першым Фестывалі этнаграфічнага мастацтва "Покліч Палесся" "Лявоніха" пацвердзіла званне народнага ансамбля.

А яшчэ Ядвіга Іванаўна - дэпутат гарпасялковага Савета, цудоўна ведае, якія пытанні турбуюць землякоў, усё робіць для таго, каб гэтыя праблемы паспяхова вырашыць.

Таццяна БОБЕР, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ

На здымку: народны ансамбль песні, танца і музыкі "Лявоніха".