Мазырскае Палессе: канцэпцыя пазітыву

№ 51 (971) 18.12.2010 - 24.12.2010 г

Каманда — тактыка, стаўка — на лідараў

 Райвыканкамаўская "лятучка" з "К"

Адраджэнне і развіццё сяла: самадастатковасць аддзела культуры

Мазыршчыну на/i/content/pi/cult/301/5118/11-2.jpgведаў за паўтара тыдня да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Работнікі культуры спакойна займаліся будзённымі справамі, рабілі, як і заўжды, свята для іншых, рыхтаваліся да лёсавызначальнай для краіны палітычнай дзеі... У шэрагу ўстаноў культуры горада і раёна размяшчаліся выбарчыя ўчасткі: пераканаўчы паказчык таго, што культура тут - запатрабаваная, жаданая і "пульсуе" ў адзіным рытме з імклівым часам...

Мазыр - старадаўняя сталіца, так бы мовіць, Гомельскага Палесся - з'яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў вобласці. Больш за тое: раён мае ўнікальныя прыродныя рэсурсы, на эфектыўнае выкарыстанне якіх скіравана пяцігадовая Дзяржпраграма развіцця Прыпяцкага Палесся, што пачне дзейнічаць з 2011-га. Як высветлілася, праграма гэтая фінансуе аднаўленне шэрагу аб'ектаў культуры і рэалізацыю творчых праектаў і ў Мазыры, і па раёне. На пэўныя сацыякультурныя мэты грошы былі выдаткаваны ўжо сёлета.

У 2007 годзе аддзелы культуры горада і раёна аб'ядналіся на Мазыршчыне ў адзіную райвыканкамаўскую структуру. Распачаўся чарговы этап культурна-метадалагічнага ўплыву Мазыра, што адных толькі палацаў культуры і ДК мае аж пяць штук, на сельскі рэгіён, кампактны і, у параўнанні з раённым цэнтрам, маланаселены. Менавіта ў гэтым, як падаецца, - асноўная спецыфіка Мазыршчыны культурнай.

Народ пытаецца і

прапануе

 "Інтэрнэт - задача нумар адзін"

І гэтым разам таксама асноўнымі рэспандэнтамі сацыялагічнага апытання сталі работнікі культуры Мазыра і Мазырскага раёна. Іхнія прапановы і пытанні- вынік штодзённага прафесійнага клопату па павышэнні якасці ўласнай працы.

 Людміла Піскун, мастацкі кіраўнік Асавецкага СДК:

- Наша вёска два гады таму стала аграгарадком. Установу адрамантавалі, дарэчы, глядзельную залу давялі да ладу ўласнымі сіламі. Гукаўзмацняльную і светлавую апаратуру прыдбалі на Гомельскім прыватным прадпрыемстве, якое мае для гэтага належны сертыфікат. Тут праблем - аніякіх. А вось з баянам- праблема. Новы і прымальны па кошце набыць у межах Беларусі пакуль немагчыма. Вось і даводзіцца "арандаваць" інструмент у аднавяскоўца Генадзя Чарняўскага. А за гэта двое ягоных дзяцей наведваюць нашы дыскатэкі бясплатна...

Вольга Марціновіч, бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка "Скрыголаў":

- Камп'ютар у бібліятэцы ёсць, але да Інтэрнэта ён пакуль не падключаны. А попытам паслуга карысталася б, ды і для працы самога бібліятэкара Сеціва, на маю думку, вельмі патрэбнае, бо любая бібліятэка павінна стаць інфармацыйным цэнтрам, а без найноўшых тэхналогій гэта проста немагчыма...

Наталля Прус, дырэктар СДК вёскі Прудок:

 - Днямі Прудок стане аграгарадком. Рамонт Дома культуры завяршаецца. Засталася ўнутраная аддзелка. Чакаем для гэтага фінансавання. Ведаю, грошы будуць, але хацелася б, каб прыйшлі яны хутчэй...

Намеснік старшы

ні Мазырскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Фелікс ГАЛЮК у свой час узначальваў аддзелы культуры і горада, і раёна, таму цудоўна ведае любы мясцовы нюанс, звязаны з удасканаленнем культурнай галіны. Яму даспадобы камандны метад "гульні". А за "бездакорнасць" каманды адказвае не без поспеху Ірына МІРОНЫЧАВА - сённяшні начальнік аддзела культуры Мазырскага райвыканкама.

Яўген РАГІН:

- З наступнага года пачынае дзейнічаць Дзяржпраграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыпяцкага Палесся, зыніцыяваная Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Наколькі ведаю, згодна з гэтым дакументам, адкрыта фінансаванне шэрагу важных аб'ектаў культуры вашага раёна, што патрабуюць неадкладнага рамонту.

 Фелікс ГАЛЮК:

- Нам вельмі пашанцавала. Праграма, разлічаная на пяцігодку, забяспечыць далейшае развіццё толькі васьмі раёнаў Брэстчыны і Гомельшчыны, што паяднаны Прыпяццю і маюць унікальныя прыродныя рэсурсы... У дакуменце дакладна прапісана ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы устаноў культуры, стварэння дадатковага творчага патэнцыялу, развіццё тэатральнай творчасці...

Яўген РАГІН:

- Пад час нядаўняй "гарачай лініі", што ладзіла наша рэдакцыя з удзелам міністра культуры, галоўны рэжысёр Мазырскага драмтэатра казаў пра неабходнасць неадкладнага рамонту вялікай глядзельнай залы, што знаходзіцца ў аварыйным стане...

Фелікс ГАЛЮК:

- Гэты аб'ект якраз і ўнесены ў Дзяржпраграму развіцця Прыпяцкага Палесся. Цяпер рыхтуецца праектнакаштарысная дакументацыя, а рамонт распачынаем з наступнага года.

 Ірына МІРОНЫЧАВА:

 - У гэтую праграму ўключана вялікая колькасць мерапрыемстваў у сферы культуры Мазыршчыны. А фінансаванне адкрыта ўжо сёлета. Мы ўзяліся за капітальны рамонт аднаго з карпусоў Дзіцячай школы мастацтваў. У гістарычным цэнтры "Мазырскі замак" узведзена капліца Святога Спаса...

Яўген РАГІН:

 - Але ж ваш тэа

тр імя Івана Мележа ўваходзіў, падаецца, у Дзяржпраграму рэканструкцыі беларускіх тэатраў...

 Ірына МІРОНЫЧАВА:

- Так. Частку сродкаў нам выдаткавалі, але іх тады проста не хапіла!

Фелікс ГАЛЮК:

- Сёння мы не адчуваем недахопу ў фінансаванні. Да прыкладу, ужо атрымалі 120 мільёнаў на правядзенне ў наступным годзе Чарговага міжнароднага фестывалю юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі", да якога ўжо поўным ходам рыхтуемся.

Яўген РАГІН:

 - Фелікс Фёдаравіч, што больш "няньчыце": стотысячны па насельніцтве горад ці дваццацітысячны раён?

 Фелікс ГАЛЮК:

 - Больш праблемная - сельская культура.

 Яўген РАГІН:

- І ў чым праблемнасць?

Фелікс ГАЛЮК:

- Узровень падрыхтоўкі ў гарадскіх работнікаў культуры вышэйшы, чым у многіх вясковых калег.

Ірына МІРОНЫЧАВА:

- Статыстыка тут такая: у аддзеле культуры - 565 спецыялістаў. Вышэйшую і сярэднюю адукацыю мае 86 працэнтаў работнікаў. 30 працэнтаў - моладзь. Калі тры гады таму гарадскі і раённы аддзелы аб'ядналіся, мы зрабілі моцны акцэнт на палітыку мэтавага навучання.

Фелікс ГАЛЮК:

 - Шэсцьдзесят чалавек цяпер вучацца завочна...

Ірына МІРОНЫЧАВА:

- А штогод мы прыма

ем да пятнаццаці маладых спецыялістаў...

Яўген РАГІН:

- Але, тым не менш, намеснік старшыні не надта задаволены кадравым складнікам вашай дзейнасці...

Ірына МІРОНЫЧАВА:

 - Гэта, напэўна, агульнарэспубліканская тэндэнцыя: дзякуючы Дзяржпраграме адраджэння і развіцця сяла клубы ды бібліятэкі ў раёнах з'явіліся шыкоўныя, і да гэткага ж высокага ўзроўню кіраўніцтва жадае падцягнуць і спрактыкаванасць, ініцыятыўнасць кадраў.

Фелікс ГАЛЮК:

 - Менавіта пра гэта і кажу. Тым больш, што ўмовы ў нас для гэтага - самыя спрыяльныя.

Ірына МІРОНЫЧАВА:

 - І вось што маецца на ўвазе. У нас развіта пачатковая эстэтычная адукацыя (падрыхтоўчыя групы ў школах мастацтва), далей - ДШМ, потым Мазырскі музычны каледж і філіял Універсітэта культуры і мастацтваў на базе названага каледжа. Можна, мінімізаваўшы фінансавыя выдаткі, атрымаць вышэйшую адукацыю, не выязджаючы за межы раёна.

 Яўген РАГІН:

- Але харэографаў у вас усё роўна не хапае, як, дарэчы, і ў многіх іншых рэгіёнах Беларусі...

Ірына МІРОНЫЧАВА:

- Таму і выношваем ідэю стварыць пры філіяле БДУКіМ, ці непасрэдна пры нашым каледжы, харэаграфічнае аддзяленне для таго, каб выпускаць не толькі "народнікаў" і харавікоў.

Фелікс ГАЛЮК:

- Каледж развіваецца. Нас у гэтым цалкам падтрымліваюць і ўпраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама, і кіраўніцтва суседніх раёнаў. Справа не толькі важная, але і вельмі выгадная. А плошчы каледжа дазваляюць адкрыць яшчэ адно аддзяленне. І сацыяльнае жыллё (інтэрнат) для спецыялістаў-выкладчыкаў ёсць.

Яўген РАГІН:

 - Сапраўды, тэндэнцыя - агульнарэспубліканская. Пра неабходнасць стварэння разгалінаванай сеткі філіялаў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў культуры мне казалі апошнім часам і ў Касцюковічах, што на Магілёўшчыне, і ў Ляхавічах Брэсцкай вобласці. Усе прагн/i/content/pi/cult/301/5118/10-1.jpgуць мець дамарослых клубнікаў і бібліятэкараў.

Фелікс ГАЛЮК:

- Гэта выгадна і маральна, і матэрыяльна.

 Яўген РАГІН:

- Я сёння пазнаёміўся з трыма кіраўнікамі аграгарадоцкіх ДК: Мікалай Галіцкі з Асаўца - цудоўны гаспадарнік, а за творчы бок справы збольшага адказвае тамтэйшы мастацкі кіраўнік Людміла Піскун; Георгій Яблонскі са Скрыгалава - больш артыстычны, ва ўсіх творчых справах сам рэй вядзе; а вось Наталля Прус - стопрацэнтная крэатыўшчыца і сапраўды вартая таго, каб ёй на гэтых газетных старонках быў прысвечаны асобны артыкул... Словам, розныя людзі - розныя падыходы да справы. Наколькі ж крэатыўныя іншыя сельскія спецыялісты?

Ірына МІРОНЫЧАВА:

- Крэатыўнасць - рэч непаўторная, індывідуальная. Вы самі казалі: колькі людзей, столькі і падыходаў да працы... Калі чалавек проста выехаў на мехдвор або на ферму з канцэртам, і яго слухаюць з захапленнем, хіба ж такі спецыяліст - не крэатыўны?

 Яўген РАГІН:

 - Для мяне - не. Уменне ладзіць канцэрт - неабходны мінімум, як, дарэчы, і абавязковая высокая якасць выступлення. А вось праекты, якія рэалізоўваюць супрацоўніцы вашага Экалагічна-культурнага цэнтра ў аграгарадку "Козенкі", - сапраўды непаўторныя і індывідуальныя. Пісаў пра гэта колькі гадоў таму.

Фелікс ГАЛЮК:

- Не зусім пагаджаюся з пунктам гледжання Ірыны Яфімаўны. Крэатыўшчыкаў у сферы культуры мы імкнёмся выхоўваць, стымуляваць усяляк. І яны пакрысе з'яўляюцца. Вось, да прыкладу, Ганна Мікалаеўна Маскаленка з Дзіцячай школы мастацтваў № 2. Штогод у яе з'яўляецца новы калектыў: то эстраднасімфанічны ар

кестр, то ансамбль старадаўняй музыкі...

Ірына МІРОНЫЧАВА:

 - Дарэчы, у нас у раёне - 41 калектыў са званнямі "народны" або "ўзорны"...

Яўген РАГІН: 

- Гэта сапраўды паказчык. Аднак усё роўна буду сваю "лінію гнуць". У дырэктара СДК аграгарадка "Скрыгалаў" Георгія Яблонскага ніводнага народнага ансамбля няма. А вёска - адна з найстарэйшых на Мазыршчыне, са сваімі ўнікальнымі культурнымі традыцыямі. Чаму яна па творчым "прадстаўніцтве" павінна быць горшай за Мазыр? Таму ў мяне наступнае пытанне ўсё пра тое ж: як канкрэтна збіраецеся сельскіх крэатыўшчыкаў выхоўваць?

Ірына МІРОНЫЧАВА:

- Стымуляваць матэрыяльна любы творчы пошук і любую яркую знаходку. Не перашкаджаць, а- спрыяць.

Фелікс ГАЛЮК:

 - У гарадской культуры шмат спецыялістаў, якім самы час ужо майстаркласы праводзіць сярод сельскіх калег. Маю на ўвазе Марыю і Барыса Кузняцовых - кіраўнікоў узорнай студыі цыркавога мастацтва "Арэна". Яркім доказам таго, што адзін чалавек-творца здольны свет перакуліць, - і галоўны спецыяліст аддзела культуры Аляксандр Бобр, якога і раён, і горад цудоўна ведаюць. Гэта па ягонай ініцыятыве ў 2005-м, калі Мазыр святкаваў 850-годдзе, быў узноўлены драўляны замкавы комплекс. Па сутнасці, за чатыры месяцы на пустцы ўзнік цуд!..

Яўген РАГІН:

 - Аляксандр Бобр распавёў мне, што дзеля гэтага быў адкрыты рахунак, на які жыхары раёна пералічылі добраахвотна дзевяць мільёнаў рублёў... Сапраўды, тая сітуацыя, калі крэатыў не мог не праявіцца.

Фелікс ГАЛЮК:

 - Падключыліся, натуральна, прадпрыемствы і арганізацыі. Вобласць дапамагла, свой раённы бюджэт выкарысталі...

 Яўген РАГІН:

- Фелікс Фёдаравіч, вы, я гляджу, не надта хочаце начальніка аддзела крытыкаваць. Няўжо няма за што?

Фелікс ГАЛЮК:

- А я ўпэўнены ў той камандзе, якую сабрала вакол сябе Ірына Яфімаўна.

Яўген РАГІН: 

- Сёння кожны раён Беларусі падсумоўвае вынікі рэалізацыі Дзяржпрамы адраджэння і развіцця сяла. У вас фініш года - выключна напружаны, бо здаць трэба аж пяць аграгарадкоў. Паспееце?

 Фелікс ГАЛЮК:

- Павінны. Калі што і застанецца, дык толькі дробныя недапрацоўкі.

Яўген РАГІН:

- Ці будуць "хвасты" па Дзяржпраграме?

Фелікс ГАЛЮК:

- Наш раён у параўнанні, скажам, з Жыткавіцкім- невялікі, і сотні населеных пунктаў не набярэцца. Вы пісалі калісьці пра Міёршчыну - там аж за 400 вёсак. Дык вось, раён наш - маленькі, ды плюс да ўсяго некалькі гадоў таму адбылося аб'яднанне шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый. Іх цэнтральныя сядзібы змянілі адрасы. Да прыкладу, цэнтрам адной з гаспадарак была вёска Скрыгалаў, якая і стала ў 2005 годзе аграгарадком. Але пасля аптымізацыі цэнтр "пераехаў" у вёску Белая. І яна на сёння - таксама аграгарадок.

 Яўген РАГІН:

 - Інакш кажучы, па матэрыяльнай базе ідзяце нават з апераджэннем?

Фелікс ГАЛЮК:

- Так. Пазіцыя старшыні Мазырскага райвыканкама Уладзіміра Дворніка тут адназначная: няма розніцы- вялікая вёска ці малая, галоўнае, каб кожная была ўзорнай у сацыякультурным забеспячэнні. Да гэтага ідэалу і імкнёмся.

 Яўген РАГІН:

- У мяне пасля наведання шэрагу аграгарадоцкіх бібліятэк толькі адна прэтэнзія з'явілася: камп'ютары - ёсць, але да Інтэрнэта яны не падключаны... Між тым, попыт на такую паслугу, як сведчаць бібліятэкары, зусім не малы. Недапрацоўка, на мой погляд, вельмі сур'ёзная.

Ірына МІРОНЫЧАВА: 

- Так. Справа гэтая пакуль - у стадыі распрацоўкі, і вось чаму: інтэрнэтаўская паслуга павінна акупляцца па пазабюджэце, і цяпер мы вывучаем попыт насельніцтва кожнага з аграгарадкоў, каб намаганні не былі стратнымі. Думаю, да навагодніх святаў Інтэрнэт у вёсках з'явіцца.

Фелікс ГАЛЮК:

- Аддзел адукацыі тут сапраўды культуру апярэдзіў, інтэрнэтаўскі "хлеб" забраў...

Яўген РАГІН:

- А не варта канкурэнцыі баяцца. Не баіцца ж яе дырэктар СДК аграгарадка "Асавец" Мікалай Галіцкі, а ў яго праз дарогу ад Дома культуры райспажыўсаюзаўская "Бутэрбродная" дзейнічае, якая ўвечары з поспеха

м выконвае функцыі і рэстарана, і дыскатэкі. Да яркага запатрабаванага крэатыву ў Галіцына, праўда, пакуль не дайшло. Але менавіта да гэтага ўсё і ідзе. Інакш на клубных танцавальных вечарах не больш чым па 20 чалавек будзе збірацца...

Фелікс ГАЛЮК:

- Інтэрнэт у аграгарадоцкіх бібліятэках - патрабаванне Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла. А дзяржпраграму мы павінны выканаць. Хоць, наколькі ведаю, яна будзе мець лагічны працяг і ў будучыні.

Яўген РАГІН:

- Натуральна, пільная ўвага да нашай вёскі не можа не быць адным з дзяржаўных прыярытэтаў... Дырэктар СДК у Прудку Наталля Прус чакае цяпер апошняга фінансавання на завяршэнне аддзелачных работ у Доме культуры і вельмі хвалюецца.

 Ірына МІРОНЫЧАВА:

- Грошы днямі паступяць.

Яўген РАГІН:

- Давайце яшчэ раз пра ўрокі года адыходзячага. І закрануць хацелася б платныя паслугі. Ваша стаўленне да сённяшняй і заўтрашняй пазабюджэтнай дзейнасці?

Фелікс ГАЛЮК:/i/content/pi/cult/301/5118/10-2.jpg

 - Лічу, што платныя паслугі ў сферы культуры - патрэбныя. Для чаго? Каб чалавек, купіўшы білет, меў гарантыю якасці нашага "тавару". Іншая справа, колькі паслуга будзе каштаваць.

Ірына МІРОНЫЧАВА: 

- Аб'ёмы такіх паслуг варта нарошчваць. З той простай прычыны, што нашы ўстановы ўжо адчулі: зарабляючы грошы, яны могуць іх выкарыстаць на ўласнае развіццё, матэрыяльную базу, сцэнічныя касцюмы... Але культура павінна быць даступнай, і трэба вельмі дакладна сувымяраць, дзе мы павінны працаваць бясплатна,

а дзе зарабляць... Сёлетні ж план па аказанні платных паслуг нашы ўстановы павінны выканаць.

Яўген РАГІН:

 - Вас задавальняе сённяшні штатны расклад?

 Ірына МІРОНЫЧАВА:

- Мо і не паверыце, але - задавальняе.

 Фелікс ГАЛЮК:

- Калі калегі з іншых раёнаў наракаюць на недасканаласць штатнага раскладу, я іх проста не разумею. Справа ў тым, што на ўзроўні райвыканкамаў мы маем права ўводзіць штатныя адзінкі, напоўніцу выкарыстоўваючы Закон аб мясцовым самакіраванні. Патрэбна адзінка, скажам, балетмайстра - яна, па неабходнасці, уводзіцца.

Яўген РАГІН: 

- Менавіта такім чынам у аддзеле культуры ўзнікла адзінка юрыста?

Ірына МІРОНЫЧАВА:

 - Так. Проста трэба ўважліва чытаць дадатак да Тыпавых штатаў Міністэрства культуры... Працу юрыста мы аплачваем па пазабюджэце.

Яўген РАГІН:

- Пад час камандзіровак па Беларусі неаднойчы даводзілася чуць пра пэўны недахоп інфармацыі аб тым, што робіцца ў сельскай культуры іншых абласцей. І тут гаворка не столькі пра канкурэнцыю, колькі пра распаўсюджванне станоўчага вопыту працы. Наша газета імкнецца запоўніць інфармацыйную нішу

, але людзі прагнуць непасрэдных стасункаў з калегамі.

Фелікс ГАЛЮК: 

- Цалкам згодны: мала абменных міжабласных творчых акцый, скіраваных найперш на ўзаемаўзбагачэнне самадзейных калектываў, аддзелаў культуры...

Яўген РАГІН:

 - Напрыканцы гаворкі я зноў- пра сяло. Якім яно бачыцца вам у перспектыве?

Фелікс ГАЛЮК:

 - Я хацеў бы, каб работнікі культуры ў сваёй працы напоўніцу задзейнічалі дзяцей, моладзь. Маю на ўвазе самыя разнастайныя гурткі, студыі, аб'яднанні... Мы ўжо даўно адсочваем, каб не было гэткай культурнай дыспрапорцыі паміж сялом і горадам. На раёне цяпер актыўна дзейнічаюць і драмтэатр, і абласная філармонія... Дарэчы, і Дзяржпраграма развіцця Прыпяцкага Палесся прадугледжвае канкрэтную падтрымку сяла. За гэты кошт мяркуем папоўніць парк перасоўных устаноў культуры, парк камп'ютарнай тэхнікі. Але гэта не адзначае, што спадзяёмся толькі на дзяржаўнае фінансаванне. За апошні квартал гэтага года на падтрымку культуры Мазыршчыны выдаткавана ці не мільярд рублёў.

 

IV Усебеларускі народны сход: уражанні ад падзеі

Рабіць гісторыю краіны

Вікторыя КАРАЛЬКОВА, намеснік дырэктара Мазырскай раённай ЦБС:

- Пад час форуму

вельмі выразна адчула, што я спрычынілася да справы агульнадзяржаўнай важнасці. Гісторыя нашай краіны не робіцца на плошчах - яна ствараецца на фабрыках і заводах, на палетках і фермах... І вялізнае месца тут адведзена сферы культуры, што ўплывае на духоўнасць нашых людзей, на іхняе выхаванне. Пагадзіцеся, справа - лёсавызначальная для дзяржавы. І мы, работнікі культуры, бібліятэкары, не павінны адставаць ад часу, ад найноўшых камп'ютарных тэхналогій. Бібліятэкі Мазыршчыны, натуральна, не застануцца ўбаку. Акцэнт у наступнай пяцігодцы мы будзем рабіць на далейшую аўтаматызацыю і цэнтральнай, і сельскіх устаноў, удасканаленне карпаратыўнай бібліятэчнай сеткі.

Ларыса ЯКУШЭВІЧ, дырэктар Пінскай гарадской канцэртнай залы:

- Дэлегатам такога форуму абрана ўпершыню. І вельмі ганаруся тым, што ўзяла ўдзел у прыняцці асноўных палажэнняў нашага дзяржаўнага будаўніцтва. Паказальна тое, што адна з важных роляў адведзена пры гэтым культурнай сферы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь адзначыў, што яна - стратэгічны рэсурс краіны, аснова духоўнасці, без якой не існуе нацыя. Шмат зроблена і запланавана зрабіць па падтрымцы таленавітай моладзі, захаванні і развіцці гісторыка-культурнай спадчыны. Планы краіны складаюцца з планаў рэгіянальных. У перспектыве гарадской культуры - рэканструкцыя Пінскай канцэртнай залы, якая месціцца ў будынку касцёла Карла Барамея - помніку архітэктуры. А пакуль наша ўстанова працуе па звычайным г

рафіку: наперадзе - канцэрты маладых выканаўцаў класічнай музыкі, цыклы творчых сустрэч...

Ксенія ВЕЧАР-КАВАЛЕЎСКАЯ, выкладчык Дзіцячай музычнай школы г. Слуцка:

- Шмат цікавага пабачыла і пачула. Галоўнае ўражанне - Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. На ўласныя вочы першы раз яго бачыла, калі вучылася ў школе, а ён прыязджаў да нас у Слуцк. На сходзе пераканалася: Аляксандр Рыгоравіч - чалавек з надзвычай яркай харызмай, здольны на тое, каб і надалей Беларусь квітнела і развівалася. Цалкам згодная, што культура - аблічча краіны, яе імідж і гонар. Пра гэта думала і тады, калі стала лаўрэатам VІ Конкурсу па ігры на мандаліне ў Японіі, думаю і цяпер, калі нашы вучні ўдзельнічаюць у прэстыжных замежных фестывалях.

Дэталь да агульнай карціны

Як апраналася шляхцянка?

Яшчэ трыццаць гадоў таму Наталля Прус з вёскі Прудок распачала збіраць у мясцовых бабуль звесткі пра асаблівасці мазырскатураўскага строю сялян, што жылі не толькі ў Прудку, але і ў суседняй вёсцы Мерабель.

/i/content/pi/cult/301/5118/11-1.jpg

Запісы пакрысе ператвараліся ў эскізы, вышыўкі, выкрайкі... У выніку Прудкоўскі СДК узбагаціўся ўнікальнай калекцыяй дваццаці рэканструяваных жаночых строяў. Падобнага збору, дэталізаванага да драбніц, у рэспубліцы, падаецца, пакуль не існуе. Да Наталлі Прус пачалі прыслухоўвацца навукоўцы, ян

а стала пастаяннай удзельніцай этнаграфічных семінараў і канферэнцый. З'явіліся ўсе падставы сцвярджаць, што адраджэнне

спадчыны ў Прудку мае сістэмнасць ды навуковасць.

 У зборы - строі шляхцянкі, цяжарнай кабеты, жанчыны, што мела немаўля, пасцяны касцюм (насілі ў пост, а ніткі для аздаблення выкарыстоўвалі толькі халодных тонаў), строй удавы, дзяўчыны, якая збіралася браць шлюб... І гэта не мёртвыя музейныя экспанаты - строі для канцэртна-абрадавай дзейнасці напоўніцу выкарыстоўвае мясцовы народны этнаграфічнафальклорны калектыў "Валошкі". Дарэчы, у рэканструкцыі вопраткі Наталлі Прус дапамагала народнае аб'яднанне Прудкоўскага СДК "Рукадзельніца".

 Не сумняваюся, культработнікі іншых раёнаў і абласцей, прачытаўшы гэты тэкст, пазайздросцяць, бо сцэнічныя касцюмы там-сям вельмі далёкія, мякка кажучы, ад асаблівасцей мясцовай традыцыйнай культуры. Між тым, бабулі яшчэ памятаюць.

наш спецыяльны карэспандэнт

 Мінск - Мазырскі раён - Мінск

Фота аўтара

 

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"