Е-рукапіс і факсіміле

№ 51 (971) 18.12.2010 - 24.12.2010 г

Факсіміле Слуцкага Евангелля перададзена ў дар Нацыянальнай і іншым бібліятэкам Беларусі ў межах праекта “Вяртанне святынь”.

 

У 2009-м Прэзідэнт краіны падтрымаў праект стварэння факсімільнага выдання каштоўнай кнігі, дзякуючы чаму была забяспечана неабходная фінансавая падтрымка з боку дзяржавы. І ўжо ў верасні мінулага года першы экзэмпляр выпушчанага выдавецтвам Беларускага Экзархату фаліянта быў падораны Аляксандрам Лукашэнкам Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.

 Пад час урачыстай перадачы выдання дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў важнасць працы па вяртанні сімвалаў нашай нацыі. Па яго словах, бібліятэка будзе і ў далейшым актыўна супрацоўнічаць з Беларускай Праваслаўнай Царквой у справе папулярызацыі кніжных скарбаў краіны. Раман Матульскі таксама паведаміў, што ўжо вырашаны пытанні, звязаныя са стварэннем факсімільнага выдання Полацкага Евангелля.