У 2009-м Прэзідэнт краіны падтрымаў праект стварэння факсімільнага выдання каштоўнай кнігі, дзякуючы чаму была забяспечана неабходная фінансавая падтрымка з боку дзяржавы. І ўжо ў верасні мінулага года першы экзэмпляр выпушчанага выдавецтвам Беларускага Экзархату фаліянта быў падораны Аляксандрам Лукашэнкам Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.
Пад час урачыстай перадачы выдання дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў важнасць працы па вяртанні сімвалаў нашай нацыі. Па яго словах, бібліятэка будзе і ў далейшым актыўна супрацоўнічаць з Беларускай Праваслаўнай Царквой у справе папулярызацыі кніжных скарбаў краіны. Раман Матульскі таксама паведаміў, што ўжо вырашаны пытанні, звязаныя са стварэннем факсімільнага выдання Полацкага Евангелля.