Звышзадача ў бронзе

№ 51 (971) 18.12.2010 - 24.12.2010 г

На Скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў адліты ў бронзе помнік Уладзіміру Караткевічу для Кіева.

 Яшчэ ў снежні/i/content/pi/cult/301/5102/3-1.jpg яго мяркуецца ўстанавіць на вуліцы М.Кацюбінскага каля Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

Аўтары праекта - беларускія скульптары Алег Варвашэня, Канстанцін Селіханаў, архітэктар Аляксандр Корбут.

Пакуль гэты нумар рыхтаваўся да друку, помнік быў ужо на шляху ва Украіну. Нагадаю, што Кіеў - не выпадковы горад для Караткевіча: тут ён жыў разам з маці летам 1944-га, тут з 1949 па 1954 гг. вучыўся ва ўніверсітэце імя Т.Р. Шаўчэнкі. Пасля ён два гады настаўнічаў у вёсцы Лесавічы, што на Кіеўшчыне. Такім чынам, імя нашага класіка, 80-годдзе якога мы нядаўна адзначалі ў краіне, шырока вядомае і на Украіне./i/content/pi/cult/301/5102/3-2.jpg

Увесь помнік, разам з плоскасцю развароту бронзавай "кнігі", - тры з паловай метры па вышыні (сама фігура - 2,3 м), і разлічаны на тое, што арганічна ўвойдзе ў моцнае эмацыянальнае рэчышча глядацкага ўспрыняцця з вуліцы.

Вось што кажуць аўтары: "Уладзімір Сямёнавіч не быў народным пісьменнікам па званні, але быў сапраўды народны па духу і пакліканні, а таксама па той папулярнасці, якую меў не толькі сярод беларусаў! Такім нам і хацелася яго паказаць: Рыцара свету, чараўніка слова і проста душэўнага і добрага чалавека. У гэтым была наша звышзадача..."

Б.К.

На здымках:

фігура пісьменніка ў двары Скульптурнага камбіната перад адпраўкай у Кіеў;

 фрагмент кампазіцыі - з радкамі Караткевіча на беларускай і ўкраінскай мовах.

Фота Юрыя ІВАНОВА