ХХ-ы мастакоўскі

№ 51 (971) 18.12.2010 - 24.12.2010 г

15 снежня адбыўся чарговы, ХХ З’езд мастакоў Беларусі.

/i/content/pi/cult/301/5101/3-5.jpg

 

У рабоце З'езда прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка.

Вёў пасяджэнне старшыня Рады Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў", заслужаны дзеяч мастацтваў краіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Зінкевіч.

У парадак дня былі ўнесены наступныя пытанні: справаздача старшыні Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Савіча, Рэвізійнай камісіі (старшыня - Эдуард Рымаровіч) за працу ў перыяд з 2007 года, абмеркаванне дакладаў дэлегатамі З'езда; унясенне змяненняў і дапаўненняў у Статут БСМ; выбары новага кіраўніцтва Саюза. У гэты ж дзень З'езд завяршыў сваю работу.

У выніку тайнага галасавання з чатырох кандыдатаў, якія былі вылучаны на пасаду старшыні Саюза, большасцю галасоў быў паўторна абраны заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесар Уладзімір Савіч. Таксама на сваіх пасадах засталіся першы намеснік старшыні Рыгор Сітніца і намеснік старшыні па выставачнай дзейнасці Сяргей Цімохаў. Быў зацверджаны новы склад Рады і Рэвізійнай камісіі БСМ.

 Матэрыялы пра работу З'езда чытайце ў наступным нумары "К".

 Б.К.