Хто становіцца настаўнікам?

№ 50 (970) 11.12.2010 - 17.12.2010 г

Старадарожская школа мастацтваў 10 снежня адзначыла сваё 50-годдзе.

/i/content/pi/cult/300/5089/pic_59.jpgУ верасні 1960-га, калі яна адкрывалася, тут было ўсяго 69 вучняў, а цяпер- аж 315. Калі ў першы год тады яшчэ музычнай школы дзеці навучаліся па трох спецыяльнасцях, дык цяпер - больш як па дзесяці. Тут сёння ёсць харэаграфічнае і мастацкае аддзяленні, класы народных і эстрадных спеваў.

За час існавання ДШМ выпусціла больш за тысячу аматараў музыкі і мастацтва. Многія сталі прафесіяналамі ў гэтай справе. Красамоўны факт: з 26 сённяшніх выкладчыкаў палова - колішнія выпускнікі. У свой час тут працавала выкладчыкам па класе фартэпіяна Ніна Сніпер. Яе вучаніца Галіна Іванова ўжо 32 гады - педагог ДШМ. Былая яе выхаванка Іна Абрамчык была выкладчыкам школы, цяпер - начальнік аддзела культуры райвыканкама.

Гонар школы - Вячаслаў Кісялёў, які цягам 36 гадоў узначальваў школу, шмат гадоў кіруе народным ансамблем народных інструментаў, дзе саліруюць педагогі ДШМ. Чатыры гады ўзначальваў школу Сяргей Знакаван, а з 2009-га дырэктарам - Кацярына Качан, таксама былая выпускніца ўстановы.

 Выхаванцы выкладчыка па класе баяна Ірыны Самусевай станавіліся пераможцамі ў рэспубліканскіх абласных конкурсах. Неблагія паказчыкі ў вучняў выкладчыка па класе духавых інструментаў Анатоля Мазура. Сам ён больш за 20 гадоў узначальваў народны духавы аркестр.

 Анатоль БАРЫС

Старыя Дарогі

На здымку: народны ансамбль народных інструментаў Старадарожскай ДШМ.