Вось такая “Размова”

№ 50 (970) 11.12.2010 - 17.12.2010 г

Міжнародная выстаўка “Размова” з фондаў Дома культуры і бібліятэкі польскага горада Жары працуе ў галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў у гэтым невялічкім населеным пункце адбываюцца мiжнародныя i нацыянальныя маладзёжныя конкурсы, бiенале і пленэры. Горад, так скажам, высокай маладзёжнай культуры.

/i/content/pi/cult/300/5072/pic_31.jpgУ экспазіцыі - вельмi разнастайныя экслібрысы,/i/content/pi/cult/300/5072/pic_32.jpg якія выкананы на высокім узроўнi. Цiкава пазнаёміцца з работамі маладых мастакоў. У кожным маленькiм творы - свой погляд на свет, пачуццi i думкi. Вось яны, маладыя людзi з Беларусі, Аргенцiны, Балгарыi, Эстонii, Лiтвы, Расii, Польшчы, Славакii, Украiны - удзельнiкi біенале экслібрысу. Хіба гэта не сведчыць аб пашырэнні цікавасці да кніжнага знака?

Сучасны экслібрыс даволі багаты па тэматыцы: прырода, архітэктура, гісторыя...

Фатаграфія... Запрашае на размову самнасам. Як вядома, фатографы рознага часу iмкнулiся адлюстраваць самыя разнастайныя сюжэты, архiтэктуру, жыццё... Вось і тут перад намi партрэты, розныя характары людзей, iх жыццё, творчасць, праца, побыт, каханне, сяброўства, таксама пейзажы... Дыяпазон прадстаўленых на выстаўцы твораў вельмi шырокi: гэта флора i фаўна, архiтэктура, фантазiя, пошук, пачуццi... Іх асноўныя рысы - высокая якасць i цудоўная разнастайнасць.

Карына ХАРАНЕКА, дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў