“Нацыянальная культура — неад’емны складнік суверэнітэту”

№ 50 (970) 11.12.2010 - 17.12.2010 г

З выступлення Прэзідэнта краіны на ІV Усебеларускім народным сходзе

/i/content/pi/cult/300/5056/pic_5.jpg"Дабрабыт нацыі вызначаецца яе эканамічным патэнцыялам. Зразумела, што без яго няма моцнай дзяржавы. Але і без развітай духоўнай культуры таксама няма дзяржавы.

Культура фарміруе дух нацыі! Вось чаму на першы план вылучаецца задача маральнага выхавання чалавека, захавання і ўмацавання культурных і ідэалагічных асноў дзяржавы і грамадства.

У Беларусі створаны неабходныя ўмовы для развіцця ўсіх відаў мастацтва і культуры.

Сёння можна ўпэўнена сказаць: мы ўзнялі культуру з развалу, выцягнулі яе з палітычных разборак.

Разам з тым, трэба прызнаць, што патэнцыял нацыянальнай культуры недастаткова выкарыстоўваецца для фарміравання і ўмацавання міжнароднага іміджа краіны.

Неабходна працаваць над стварэннем культурна-гістарычных брэндаў, якія маглі б ярка, пазітыўна і поўна прадстаўляць нашу краіну за мяжой. У нас ёсць што паказаць і чым здзівіць замежных гасцей.

Мастацтва павінна дапамагаць цаніць нашу гісторыю, абуджаць у людзях патрыятычныя пачуцці, выхоўваць высокія нормы маралі і маральнасці. Нам востра не хапае высакакласных кніг, спектакляў, кінафільмаў пра жыццё нашай маладой дзяржавы, пра жыццё нашых людзей. Праз мастацтва народ павінен ведаць сучаснікаў! І мы за гэтыя фільмы, кнігі, вершы і іншае гатовы плаціць немалыя грошы. Дайце іх!

Перакананы, што беларускі народ прадоўжыць папаўняць сусветную скарбонку вялікімі імёнамі і творамі.

Найважнейшы нацыянальны культурны набытак - гэта беларуская мова. Цягам стагоддзяў на нашай зямлі мірна і плённа ўжываюцца дзве роднасныя мовы. І дзякаваць богу, што яны так ужыліся і ні адна з іх ад гэтага не пацярпела. Мы збераглі ад разбурэння адзіную літаратурную беларускую мову, не дазволілі яе ператварыць у зброю палітычнага супрацьстаяння і дыскрымінацыі.

І ў далейшым ніякай прымусовай беларусізацыі, роўна як і русіфікацыі, у краіне не будзе!

Прызнанне беларускай і рускай моў дзяржаўнымі адпавядае як гістарычным традыцыям, так і сучаснаму стану моўнай сітуацыі ў краіне. Гэта свядомы выбар нашага народа!"

Фота Алега ФАЙНІЦКАГА, БелТА