Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
УВАГА!
З0 лістапада з 10 да 12 гадзін у Інфацэнтры «Культура-інфа» пройдзе «ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ» з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам ЛАТУШКАМ. Свае пытанні задавайце па тэлефонах: 8-017-290-22-50 і 8-017-292-99-18. Адрас у Skype: kimpress
“СВЕТ ШЧОДРЫ. СВЕТ МЯНЕ ПАЎТОРЫЦЬ, ЯК ПАЎТАРАЎ УЖО НЕ РАЗ...”
Удзячная Беларусь адзначае ў гэтыя дні 80-я ўгодкі Рыцара слова, слыннага класіка нацыянальнай літаратуры Уладзіміра КАРАТКЕВІЧА.
ІДЗЕ ПАДПІСКА НА І ПАЎГОДДЗЕ 2011 ГОДА!
На газету “Культура” і часопіс “Мастацтва”!
Эксклюзівы з "дрэва вечнасці"
Газета “Культура” цягам сваёй амаль дваццацігадовай гісторыі заўжды славілася эксклюзіўнымі публікацыямі. Тыя “разыначкі” шукалі і шукаюць журналісты выдання, імі з ахвотай дзеляцца дзеячы культуры і мастацтва Беларусі. І адным з найбольш частых герояў такіх успамінаў станавіўся Уладзімір Караткевіч. Колькі невядомых фактаў і дэталей да біяграфіі класіка слова дадалі нашы аўтары? Не злічыць!
“…Глабальны погляд” на класіка і…
26 лістапада Оршу наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Літаральна з першых хвілін знаходжання ў старадаўнім горадзе Віцебшчыны ў гэтыя дні там асабліва адчуваецца дух свята ў гонар славутага майстра слова Уладзіміра Караткевіча. Аднак прыезд міністра культуры ў Оршу распачаўся з прыёму грамадзян у Грамадскай прыёмнай Аршанскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага ГА "Белая Русь". Затым Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці ІІІ Міжнароднай канферэнцыі "Уладзімір Караткевіч - глабальны погляд", што адбылося ў Дзіцячай школе мастацтваў № 1 і сабрала дзесяткі пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, сяброў мастака слова. Міністр пажадаў яе ўдзельнікам плённай працы. Наступны пункт яго рабочай праграмы - прэзентацыя фаліянта "Дзікае паляванне караля Стаха" на чатырох мовах у гасцінных залах Аршанскай дзіцячай бібліятэкі імя У.Караткевіча. Падзея сабрала нямала аршанцаў, якія змаглі першымі пасля сталічных наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пабачыць шыкоўны падарункавы том.
...Karatkevich-world
Чытачы Уладзіміра Караткевіча, якія жывуць у суседніх краінах, таксама адзначаюць 80-годдзе пісьменніка або рыхтуюцца аддаць даніну павагі класіку. Прадстаўнікі беларускіх дыяспар Расіі, Латвіі, Польшчы, Чэхіі арганізоўваюць вечарыны, святы з гэтай нагоды.
Карта “Чазеніі” і код Караткевіча
Архіў з рук пісьменніка
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»