“Быццам дзяўчына, царква на Нерлі…”

№ 48 (968) 27.11.2010 - 03.12.2010 г

“Залатое кольца” — “Нельга забыць”

Уладзімір Караткевіч зрабіў Ніну Молеву - гісторыка мастацтва, выкладчыка Вышэйшых літаратурных курсаў у Маскве, дзе наш пісьменнік вучыўся ў 1958 - 1960 гг., - прататыпам Ірыны Горавай у рамане "Нельга забыць", прысвяціў ёй вершы, пасля пісаў лісты і прысылаў у падарунак свае кнігі з аўтографамі. З цягам часу яна перадала рукапісы твораў К/i/content/pi/cult/298/5001/6-4.jpgараткевіча і некалькі яго лістоў у Цэнтральны маскоўскі архіў-музей асабістых збораў, дзе яны захоўваюцца ў фондзе № 113. "Культура" першай з беларускіх выданняў надрукавала фрагменты ўспамінаў Ніны Молевай і некалькі не вядомых раней рускамоўных твораў пісьменніка.

"Гэта была просьба аднаго з самых паважаных мастацтвазнаўцаў тагачаснай Расіі, прафесара Міхаіла Уладзіміравіча Алпатава: узяць на сябе курс выяўленчага мастацтва, на які ён быў пагадзіўся. Як выявілася, памылкова. Толькі што адкрытыя Вышэйшыя літаратурныя курсы- факультэт Дзяржаўнага літаратурнага інстытута імя Горкага - уяўлялі з сябе надта своеасаблівую аўдыторыю, з якой- прафесар не ўтойваў - знайсці кантакт не ўдалося. (...)

 Чытаць я бралася свой, даўно ўжо задуманы, курс, якому ніводзін універсітэт не даў бы зялёнага святла: "Псіхалогія стварэння мастацкіх твораў і псіхалогія ўспрыняцця мастацкіх твораў". (...) Мае пажаданні мелі на мэце і яшчэ адну незвычайную частку: тады яшчэ нікім і нідзе не практыкаваныя аўтобусныя экскурсіі па старажытнарускіх гарадах. (...)

І вось першая сустрэча з "цяжкімі", якія аказаліся сапраўды яркім сузор'ем. Віктар Астаф'еў, Яўгеній Носаў, Навэла Матвеева, Юрый Ганчароў (Варонеж), Анатоль Знаменскі (Краснадар), Юрый Піляр, Рыма Казакова, Дуся Лось, Наталля Парыгіна (Тула), Вячаслаў Кузняцоў (будучы загадчык аддзела паэзіі ў часопісе "Звезда"), Пётр Рэвуцкаў (Новасібірск), стараста курса Георгій Ладоншчыкаў (небеспаспяховы дзіцячы паэт), Міхаіл Ткач (Чарнаўцы), пісьменнікі з Манголіі, Арменіі; за першым сталом - неразлучная пара: Уладзімір Караткевіч і

прыгажуня чачэнка Раіса Ахматава - усіх не пералічыць. І ўсе гатовы спрачацца, дыскутаваць, адстойваць безумоўную слушнасць сваіх густаў і... прадузятасцей. (...)

Узрост- ад саракагадовых да самых маладых, як Уладзімір Караткевіч і Пётр Рэвуцкаў. І зноў ашаламляльная розніца. Караткевіч - настаўнік з завершанай вышэйшай адукацыяй. Рэвуцкаў - казачок, ледзь не чатырохгадовым апынуўся на Калыме разам з усёй казацкай раднёй. (...) Для большасці вучоба абарвалася на парозе Вялікай Айчыннай. (...) Затое было сваё разуменне жыцця і жаданне зразумець сэнс тых выпрабаванняў, праз якія давялося прайсці.

Першыя маршруты паездак па нашым "Залатым кольцы": Масква - Троіца-Сергіева лаўра - Растоў Вялікі -

/i/content/pi/cult/298/5001/6-3.jpg

Яраслаўль- Карабіха - Масква. Канец паездкі ў цішы нашых белых начэй, недзе блізка да поўначы. Масква - Уладзімір - Багалюбава- Кідзекша - Нерль - Масква. (...) І раскрытая ўсімі дзвярыма і праёмамі вокнаў без шкла насустрач вясне царква Пакрову на Нерлі. Стараславянскія тэксты, якія я чытала з хораў, у гулкай і радаснай цішы храма. Колькі ж пасля гэтай паездкі было прынесена вершаў, прозы, паэтычных урыўкаў!.. (...) Два гады заняткаў скончыліся, і два гады завязалі вузельчыкі на ўсё жыццё. 15.07.06 (...)"

Што пісаў Караткевіч Ніне Молевай?

 "Нина, милая! До

сих пор не могу прийти в себя, и мне делается не по себе от воспоминаний о нашей последней встрече. Глупо как получилось, правда? Уезжал и видел в окне твоё лицо и руку. Что же это ты натворила, чёртик из табакерки?..

И вот я дома. Сразу свалилось столько дел, что вздохнуть некогда.... И я должен работать, чтобы скорее расчистить себе путь. За десять дней я должен написать второй вариант сценария и сильно сократить пьесу. Когда сделаю - буду относительно свободен, брошу все остальные дела и приеду... Твоё фото стоит на столе и не смотрит на меня. Иногда мне кажется, что ты делаешь это нарочно, чёртик. В отместку посылаю тебе своё, правда, сделанное год назад и плоховатое. Но, в отличие от твоего, я на нём мужественно и прямо смотрю в глаза. И я на нём незатейлив, как лопата, а взгляд у меня бесхитростный и открытый.

Пиши мне. Не задерживай ответа. И будь умницей, поправляйся. До скорой встречи.

Владимир.

26.III.63 г."