Скульптар — прырода

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

Колішняга культасветработніка Сямёна Рыгоравіча Руднікава ў вёсцы Агародня-Гомельская, што на Добрушчыне, ведае кожны. Нягледзячы нават на тое, што цяпер ён — на заслужаным адпачынку. А тлумачыцца ягоная папулярнасць проста: чалавек гэты — надзвычай таленавіты.

/i/content/pi/cult/297/4983/12-4.jpg

У свой час Сямён Рыгоравіч скончыў Завочны народны ўніверсітэт мастацтваў, захапляўся жывапісам і скульптурай. З поспехам узначальваў мясцовы СДК, пэўны час быў тут мастацкім кіраўніком.

 Цяпер колішні клубнік увесь вольны час аддае дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Ходзіць па лесе і садах, шукае "творы" матухны-прыроды: мудрагелістыя галінкі ды сучкі. Знаходкі ператварае ў казачных персанажаў, якіх сам і апранае з выдумкай. Ягоныя забаўныя героі ўпрыгожылі ўжо не адно лецішча не толькі ў Агародні, але нават пад Гомелем і Добрушам.

Алена ЗАЯЦ Гомель

На здымку: забаўныя героі Сямёна Руднікава.

Фота аўтара