У свой час Сямён Рыгоравіч скончыў Завочны народны ўніверсітэт мастацтваў, захапляўся жывапісам і скульптурай. З поспехам узначальваў мясцовы СДК, пэўны час быў тут мастацкім кіраўніком.
Цяпер колішні клубнік увесь вольны час аддае дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Ходзіць па лесе і садах, шукае "творы" матухны-прыроды: мудрагелістыя галінкі ды сучкі. Знаходкі ператварае ў казачных персанажаў, якіх сам і апранае з выдумкай. Ягоныя забаўныя героі ўпрыгожылі ўжо не адно лецішча не толькі ў Агародні, але нават пад Гомелем і Добрушам.
Алена ЗАЯЦ Гомель
На здымку: забаўныя героі Сямёна Руднікава.
Фота аўтара