Першыя — беларусы!

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

12 лістапада ў Старой Русе, дзе нарадзіўся Фёдар Дастаеўскі, карані роду якога паходзяць з Беларусі, завяршыўся ХІІІ Міжнародны фестываль камерных тэатраў па творах пісьменніка.

/i/content/pi/cult/297/4970/3-3.jpg

 Удзельнікамі сёлетняга фестывалюпрысвячэння, разам з калектывамі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вялікага Ноўгарада і Вільнюса, сталі тэатралы з Мінска і Полацка, якія прадставілі на суд прадстаўнічага журы свае сцэнічныя работы.

 Прыемна, што дзве з трох галоўных узнагарод форуму па рашэнні журы паехалі ў Беларусь: монаспектакль "Дастаеўскае пытанне" акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Валерыя Шушкевіча быў прызнаны лепшай пастаноўкай фестывалю, а выканаўца атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю.

Не засталіся без узнагарод і акцёры з сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі. Спектакль "Дзядзечкаў сон" Полацкага драматычнага тэатра "Пілігрым" атрымаў прыз "За своеасаблівасць падыходу да беларускай класікі", а таксама спецыяльны прыз ад Дома-музея Дастаеўскага і дыплом "За ўмацаванне і развіццё духоўных і творчых сувязей паміж брацкімі народамі Расіі і Беларусі".

На здымку: сцэна са спектакля "Дзядзечкаў сон" полацкага тэатра "Пілігрым".