Удзельнікамі сёлетняга фестывалюпрысвячэння, разам з калектывамі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вялікага Ноўгарада і Вільнюса, сталі тэатралы з Мінска і Полацка, якія прадставілі на суд прадстаўнічага журы свае сцэнічныя работы.
Прыемна, што дзве з трох галоўных узнагарод форуму па рашэнні журы паехалі ў Беларусь: монаспектакль "Дастаеўскае пытанне" акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Валерыя Шушкевіча быў прызнаны лепшай пастаноўкай фестывалю, а выканаўца атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю.
Не засталіся без узнагарод і акцёры з сёлетняй Культурнай сталіцы Беларусі. Спектакль "Дзядзечкаў сон" Полацкага драматычнага тэатра "Пілігрым" атрымаў прыз "За своеасаблівасць падыходу да беларускай класікі", а таксама спецыяльны прыз ад Дома-музея Дастаеўскага і дыплом "За ўмацаванне і развіццё духоўных і творчых сувязей паміж брацкімі народамі Расіі і Беларусі".
На здымку: сцэна са спектакля "Дзядзечкаў сон" полацкага тэатра "Пілігрым".