Яшчэ адна легенда

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне памятныя манеты “Легенда пра чарапаху” серыі “Беларускія народныя легенды”: сярэбраную — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.

/i/content/pi/cult/297/4969/3-4.jpg

 Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет - рыфлёная.

Уверсе аверса - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры на фоне сімвала вечнага руху - кола калаўрота, якое пераходзіць у структуру гадавых кольцаў на зрэзах дрэва, стылізаваная выява сілуэтаў чарапах і жанчын - вобразаў беларускіх легенд - і элементаў беларускага народнага арнаменту. Унізе - год чаканкі, па крузе - надпісы: уверсе - "Рэспубліка Беларусь", унізе - наміналы.

На рэверсе ў цэнтры- стылізаваная выява чарапахі і міфалагічных вобразаў і сімвалаў беларускіх легенд; уверсе злева па крузе - надпіс: "Легенда пра чарапаху". Манеты адчаканены на Літоўскім манетным двары: сярэбраная - якасцю "пруф", медна-нікелевая - "пруф-лайк".

Тыраж сярэбранай і медна-нікелевай манет - па 3000 штук.

Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь