Праграма, падабраная з дапамогай Польскага інстытута ў Мінску, уключае ў сябе восем карцін, кожная з якіх азначае пэўны этап у творчасці славутага кінамайстра. Такі буйны паказ работ майстра пройдзе на Беларусі ўпершыню.
У падборку твораў Вайды, якія можна будзе пабачыць на вялікім экране, увайшлі шырока вядомыя карціны "Дантон", "Зямля запаветная", "Паненкі з Вілька", "Усё на продаж", "Чалавек з мармуру", "Пан Тадэвуш", "Корчак", "Катынь". Усе яны створаны ў розныя гады ў розных жанрах, але нясуць у сабе нязменны гуманістычны падыход і высокамастацкі стыль польскага класіка сусветнага кіно.
Па словах арганізатараў, на адкрыцці рэтраспектывы таксама будзе паказаны відэазварот Анджэя Вайды да беларускай публікі. Як паведамлялася раней, рэжысёр меў намер асабіста наведаць Мінск у гэтым годзе, але адклаў свой візіт з прычыны загружанасці і стану здароўя.
На здымку: Анджэй Вайда.