“Аршын...” з Азербайджана

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

Сёння ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — прэм’ера міжнароднага ўзроўню.

 

У нашым тэатры - прэм'ера музычнай камедыі "Аршын мал алан" класіка азербайджанскай музыкі Узеіра Гаджыбекава, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння кампазітара якая сталася буйным сумесным культурным праектам дзвюх краін.

Адметным стане і заўтрашні спектакль "Аршын мал алан". У ім разам з беларускімі артыстамі возьмуць удзел вядучыя азербайджанскія салісты.

А з пастановачнай групай і журналістамі сустрэнецца дэлегацыя Азербайджана: намеснік міністра культуры і турызму гэтай краіны Сеўда Мамедаліева, старшыня Саюза музычных дзеячаў Азербайджана, народны артыст Азерпаша Няметаў, рэктар Азербайджанскай нацыянальнай кансерваторыі, народны артыст краіны Сіявуш Керымлі, дырэктар Дома-музея У.Гаджыбекава, заслужаны дзеяч мастацтваў Сардар Фараджаў, а таксама прадстаўнікі Пасольства Азербайджана ў Беларусі на чале з саветнікам Заурам Шукюр.

 Н.Б.