З рэкламай пра “Серэнаду” і…

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

“К” працягвае сачыць за тым, як праходзіць грамадска-культурная акцыя “Беларусь — гэта мы!”.

/i/content/pi/cult/297/4962/3-5.jpg

 

Днямі ў Віцебскай абласной філармоніі адбылося выступленне салістаў оперы Васіля Мінгалёва, Станіслава Трыфанава і Таццяны Трацяк у суправаджэнні струннага квінтэта "Серэнада" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Як распавяла "К" начальнік службы планавання і каардынацыі творчай работы Вялікага тэатра Наталля Граноўская, гэта ўжо не першы падобны выезд артыстаў у абласныя і раённыя цэнтры Беларусі ў падтрымку акцыі "Беларусь- гэта мы!". Жыхары гарадоў краіны заўсёды чакаюць выступлення зорак оперы і балета і цёпла іх прымаюць. Наступнае выступленне чакаецца 30 лістапада ўжо ў Баранавічах.

А ўжо 23 лістапада, на той жа сцэне Віцебскай абласной філармоніі, выступіць Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь. Па словах намесніка дырэктара Віцебскай абласной філармоніі Ганны Аляхновіч, аб'явы аб запланаваных мерапрыемствах былі размешчаны ў абласных газетах, на мясцовым тэлебачанні, а таксама з'явіліся па ўсім горадзе яшчэ на пачатку месяца. Усё гэта, па яе словах, паспрыяе таму, каб білеты на канцэрт былі раскуплены.

Таксама ў рамках акцыі "Беларусь - гэта мы!" у Драгічыне Брэсцкай вобласці 21 лістапада адбудзецца канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Іны Афанасьевай.