“ДВАНАЦЦАЦЬ БАЛАЎ АТРЫМЛІВАЕ...“

№ 47 (967) 19.11.2010 - 19.11.2010 г

Гэтую, мусіць, самую вядомую фразу конкурсу сёння з вуснаў вядучых будуць чакаць у знакамітай “Green room”, што поруч са сцэнай дзіцячага “Еўрабачання-паўстала ў “Мінск-Арэне”, выканаўцы чатырнаццаці зорных нумароў. Пагадзіцеся, канцэнтрацыя хітовасці і талентаў з усёй Еўропы ў беларускай сталіцы проста неверагодная! Чый жа тузін балаў стане пераможным? Да раскрыцця інтрыгі засталіся лічаныя гадзіны!

/i/content/pi/cult/297/4950/1-1.jpg

Да фінальнага "Go!" засталося...

 "Junior "Eurovision-2010" знутры

Гледачам сённяшняга шоу дзіцячага "Еўрабачання", што разгорнецца ў сталічным комплексе "Мінск-Арэна", можна толькі пазайздросціць: іх чакае непаўторнае відовішча. Да пачатку засталося некалькі гадзін, і не інакш як словамі менеджара сцэны хочацца "падагрэць" набліжэнне падзеі: "Are you ready? Four... Тhree... Тwo... Оne... Go!" Вядома, што свята заўжды ствараецца не толькі са сваёй кульмінацыі, але і з часу падрыхтоўкі да яго. У гэтым дачыненні карэспандэнту"К"

пашчасціла правесці тыдзень у сценах "Мінск-Арэны", назіраючы за тым, як крок за крокам, дэталь за дэталлю выступленні канкурсантаў увасабляюцца ў яскравае і выверанае па хвілінах шоу, а тэлевізійная "карцінка" набліжаецца да дасканалай трансляцыі. Як жа выглядае дзіцячае "Еўрабачанне" знутры?

Характар - гэта.../i/content/pi/cult/297/4950/1.jpg

Па-першае, дзіцячае песеннае спаборніцтва зблізку ўражвае... недзіцячым падыходам да справы. Калі ў кагосьці з шаноўнай публікі ёсць сумненні наконт таго, ці падрыхтаваны канкурсанты да падобных выступленняў, магу з упэўненасцю сказаць: так, яшчэ як! Назіраючы за тым, як, да прыкладу, дуэт з Галандыі "Анна і Сена" зноў і зноў з неверагодным імпэтам і жыццесцвярджальнымі ўсмешкамі паўтараюць свой нумар, ці наш дванаццацігадовы Даніла Казлоў раз за разам з вялікай аддачай выконвае сваю даволі няпростую кампазіц/i/content/pi/cult/297/4950/1-13.jpgыю, пачынаеш пагаджацца з выслоўем: характар часам зусім не залежыць ад узросту. І справа тут не толькі ў педагогах... "Каманда, вера і баявы дух - вось што дапамагае імкнуцца да перамогі", - такім недзіцячым адказам здзіўляе карэспандэнта "К" канкурсант з Арменіі Уладзімір Арзуманян і тут жа паспявае рассмяшыць сваімі гарэзлівымі паводзінамі.

Другім відавочным адкрыццём конкурсу становіцца вакальная адоранасць усіх удзельнікаў песеннага спаборніцтва. У адрозненне ад таго ж дарослага "Еўрабач/i/content/pi/cult/297/4950/1-9.jpgання", дзе канкурсанты часам дазваляюць сабе зрабіць стаўку на харызму або запамінальны вобраз больш, чым на вакал, фіналісты дзіцячага песеннага конкурсу ўсе як адзін уражваюць чыстымі і моцнымі галасамі. "Усе чатырнаццаць удзельнікаў - лепшыя з лепшых!" - падкрэслівае выканаўчы дырэктар Еўрапейскага вяшчальнага саюза Свантэ Стакселіус, і ягоныя словы цалкам адпавядаюць рэальнай карціне падзей.

"Knock, Knock!.."

 За тыдзень прабывання ў Мінску ўдзельнікі песеннага спаборніцтва паспелі/i/content/pi/cult/297/4950/1-12.jpg агледзець у рамках экскурсіі горад, пабываць у Беларускім дзяржаўным цырку, згуляць у боўлінг і патанчыць на дыскатэцы ў адным з мінскіх клубаў, а таксама пасябраваць з беларускімі школьнікамі ў межах акцыі "Урокі сяброўства". Дзіцячае "Еўрабачанне" ў Беларусі адрадзіла добрую традыцыю еўрапейскага конкурсу - знаёмства канкурсантаў з моладдзю краіны-гаспадыні, - якая была спынена ў 2008 годзе. Сёлета кожны ўдзельнік песеннага спаборніцтва меў асабісты клас балельшчыкаў, які падтрымліваў "свайго" выканаўцу цягам усіх яго (а не толькі фінальнага) выступленняў.

Пад час рэпетыцый фіналістаў карэспандэнту "К" удалося пагутарыць з дзяўчынкай з адной з такіх груп падтрымкі. Яе клас "хварэў" за канкурсантку з Латвіі.

- Магчыма, плануеце разам з Шарлотай Лемантэ паглядзець "Гары Потэра"? - пытаюся я.

 - Ой, гэта наўрад ці магчыма, - адказвае з усмешкай Настасся, якая з'яўляецца в/i/content/pi/cult/297/4950/1-4.jpgучаніцай сталічнай школы № 73. - У Шарлоты шмат рэпетыцый. Так, быць у "фрэндшып" класе мне даспадобы: цікава спрычыніцца да ўсіх падзей "Еўрабачання", знаходзіцца на "Мінск-Арэне", але, вядома, больш хацелася б быць у класе падтрымкі нашага Данілы Казлова. Мне вельмі падабаецца яго песня!

- Дзеці ў захапленні ад удзелу ў акцыі! - далучаецца да слоў Насты настаўнік з той жа школы Наталля Куцкевіч. - Уся падзея арганізавана на вельмі высокім узроўні. Увесь гэты час мяне не пакідае пачуццё гонару за краіну.

Карэспандэнт "К" сам стаў сведкам вельмі кранальнага моманту сумеснага выкана/i/content/pi/cult/297/4950/1-6.jpgння песні "Knock, Knock! Boom! Boom!" выканаўцы з Мальты Ніколь Ацопардзі разам з беларускімі школьнікамі, якія вывучылі на памяць словы песні сваёй "пратэжэ" і скарылі яе гэтым.

- Адчуваць падтрымку беларусаў мне вельмі прыемна, - падзялілася спявачка ў гутарцы з карэспандэнтам "К". - Мне падабаецца Мінск і шчырасць вашых людзей.

Ніколь ахвотна распавяла і пра сваю жыццесцвярджальную песню, у якой яна спява/i/content/pi/cult/297/4950/1-7.jpgе пра моманты сталення асобы.

 - "Knock, Knock! Boom! Boom! Мы тут, ля дзвярэй будучыні!" - гаворыцца ў маёй кампазіцыі, - кажа трынаццацігадовая Ніколь у атачэнні сваіх гарэзлівых сябровак. - У песні распавядаецца пра той узрост, калі адно імгненне - і ты ўжо дарослы, але свае дзіцячыя мары не страціў. Я спяваю пра той момант, калі ты - на золку новых здзяйсненняў і смела стукаеш у дзверы будучага жыцця.../i/content/pi/cult/297/4950/1-10.jpg

Ніколь грае на фартэпіяна, спявае ў хоры, размаўляе на трох мовах - італьянскай, французскай, англійскай, гэта не лічачы мальтыйскай. Дарэчы, нягледзячы на занятасць, спявачка ахвотна ўзяла кароткі "ўрок" беларускай мовы ў нашых журналістаў, напрыканцы якога ўпэўнена прамовіла "Дзякуй!".

- Мая песня прагучыць на мальтыйскай мове ўпершыню на сцэне дзіцячага "Еўрабачання", - удакладняе канкурсантка. - А яшчэ ў гэтай кампазіцыі - радок з мальтыйскай фальклорнай гульні і казкі аб прынцэсе, якая мусіць стаць жонкай храбрага рыцара, - падкрэслівае Ніколь і тут жа, у прэсцэнтры, хвілінку пагутарыўшы са сваімі сяброўкамі, выконвае згаданы фрагмент разам з падтанцоўкай, як кажуць, "спецыяльна для чытачоў "К".

Некалькі хвілін - і ўжо ўвесь прэс-цэнтр ахвотна напявае: "Knock, Knock! Boom! Boom!". Дарэчы, цягам гэтага тыдня Ніколь зноўку трапіла ў поле ўвагі журналістаў, стаўшы пераможцай у конкурсе за тытул "Міс Дзіцячае "Еўрабачанне-2010".

Перад эфірам/i/content/pi/cult/297/4950/1-2.jpg

Звычайна большасць шаноўнай публікі чакае непасрэдна прамога эфіру еўрапейскага конкурсу, каб ацаніць выканаўцаў у іх самым галоўным выступленні. Журналісты, неаднойчы пабачыўшы рэпетыцыі, вядома, не пазбягаюць спакусы зрабіць прагноз і паспрачацца наконт магчымага пераможцы.

Сярод фаварытаў сёлетняг/i/content/pi/cult/297/4950/1-3.jpgа конкурсу - прадстаўніца Грузіі Марыям Кахелішвілі, армянін Уладзімір Арзуманян, літовец Бартас...

Нагадаем, што пераможца дзіцячага "Еўрабачання" выбіраецца суміраваннем галасоў тэлегледачоў і рашэння журы. Тым не менш, перасцярогі экспертаў не перашкодзілі журналістам абмеркаваць нумар маленькай "бейбі Гага", як ласкава называлі Марыям Кахелішвілі прадстаўнікі СМІ.

- Вакал Марыям нашмат багацейшы за голас Лэдзі Гага, - падзялілася меркаваннем з карэспандэнтам "К" галандская тэлежурналістка Ніколь Дзірксен, - але яе а/i/content/pi/cult/297/4950/1-11.jpgблічча, касцюмы, харэаграфія вельмі нагадваюць вядомую цяпер спявачку. Гэты нумар не забудзеш!

Усе як адзін журналісткі прэсцэнтра "палі ахвярамі" армяніна Уладзіміра Арзуманяна. Ягоная песня пад назвай "Мама" вылучаецца, як кажуць, усходнім матывамі і неверагоднай палкасцю, што выпраменьвае гэты дванаццацігадовы хлапчук.

- Так, гэтая песня - пра маё каханне да дзяўчынкі, якая грае на піяніна, і не хоча звяртаць на мяне ўвагі, - распавядае Уладзімір, забраўшы ў адной з прад/i/content/pi/cult/297/4950/1-8.jpgстаўніц айчынных СМІ мікрафон. - І я ўвесь час прашу ў мамы парады: што мне зрабіць, каб прыцягнуць увагу дзяўчынкі?

 - І якую параду дала табе матуля? - удакладняюць журналісты.

- Гэта ўжо не важна. Бо цяпер мяне цікавіць іншая дзяўчынка: канкурсантка з Сербіі Соня Скорыч. Што мне зрабіць, каб яна заўважыла мяне?/i/content/pi/cult/297/4950/1-5.jpg

Пасля гэтага прызнання ўсім становіцца зразумела, што Валодзя разаб'е не адно жаночае сэрца. Тым не менш, ніхто не адмовіўся даць юнаму дон жуану некалькі парад і "разабраць" яго на аўтографы.

 А што ж наш беларус Даніла Казлоў? Якія шанцы мае ён на перамогу?

 - Я разумею, што выкарыстанне "Месяцовай санаты" на пачатку і напрыканцы кампазіцыі Данілы - гэта адкрытае цытаванне, /i/content/pi/cult/297/4950/1-14.jpg- кажа галандская журналістка Ніколь Дзірксен, - тым не менш, для мяне выкарыстанне твора Бетховена ў песні падаецца дзіўным прыёмам, хоць і разумею, што беларускі выканаўца спявае пра сваю любоў да вядомай санаты...

Каб пазбавіцца сумненняў, карэспандэнт "К" звярнуўся да аўтара і выканаўцы песні "Музыкі святло":

 - Першы раз я пачуў "Месяцовую санату" недзе ў тры гады, - адказвае Даніла. - Мой старэйшы брат часта ставіў творы Бетховена, і мы ўсёй сям'ёй іх слухалі. І хоць мне даспадобы і фальклорныя гурты, напрыклад, той жа беларускі "Стары Ольса", мой любімы твор - менавіта "Месяцовая саната" Бетховена, і я хацеў бы падзяліцца сваімі пачуццямі з усімі.

■ ■ ■

Невядома, яе складзецца "пасьянс сімпатый" тэлегледачоў на сённяшнім фінале, але можна сказаць дакладна: дзіцячае "Еўрабачанне" ў Беларусі ўжо стала адным з самых яскравых шоу за ўсю гісторыю гэтага еўрапейскага конкурсу. І, ходзяць чуткі, магчыма, - а/i/content/pi/cult/297/4950/6-1.jpgпошнім спаборніцтвам у дзіцячай "намінацыі": Еўрапейскі вяшчальны саюз мусіць пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю на адной з бліжэйшых прэс-канферэнцый.

Таму тым, хто чытае гэты рэпартаж з месца падзеі, хачу зазначыць: сёння вы, галасуючы за ўпадабанага выканаўцу, магчыма, увойдзеце ў гісторыю. Мінімум - як глядач апошняга дзіцячага "Еўрабачання", максімум - як чалавек, які дапамагае дзеткам з абмежаванымі магчымасцямі, так званым асаблівым дзецям. Сёлета, праз удзел у конкурсе Дзіцячага фонду UNICEF, зрабіць свой унёсак у добрую справу вельмі проста: дастаткова пад час шоу прыняць удзел у тэлефонным галасаванні.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"