Экспазіцыя сімвалаў

№ 46 (966) 13.11.2010 - 19.11.2010 г

Выстаўка сучаснай выцінанкі, прысвечаная памяці вядомага майстра гэтай справы Вячаслава Дубінкі, адбылася ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. У экспазіцыі можна было пабачыць шмат яркіх работ творцы.

Пра Вячаслава Дубінку кажуць, што ён фактычна стварыў сучасную школу выцінанкі, вярнуўшы рамяство з нябыту. І сюжэты работ - таксама сучасныя! Рэдка можна пабачыць абстрактныя ўзоры, характэрныя для выцінанкі. Свет Дубінкі напоўнены жывымі істотамі. Н а й б о л ь ш а г а майстэрства ён дасягнуў у выя ў л е н н і п т у ш а к , жывёл: гэта сапраўдныя творы мастацтва, выкананыя з гумарам, добрай усмешкай, часам наўмысна спрошчаныя, нібы працавала дзіця, але бездакорна-чыста зробленыя.

Не забываўся аўтар і на традыцыі - тое, без чаго выцінанка здаецца адарванай ад сваёй асновы. У творах Вячаслава Дубінкі знаходзілі жыццё героі казак, сама прырода напоўнена ў яго старадаўняй сімволікай беларусаў. Апошняй здаўна карысталіся айчынныя майстрыхі, якія вышывалі, ткалі або вязалі.

Варта нагадаць, што дзякуючы выцінанкам творцы ўвасобіўся цыкл мул ьт ф і л ь маў "Бел а р у с к і я п р ы м а ў кі" рэжысёра Міхаіла Тумелі, які працягвае сваю працу. А шэраг тых анімацыйных стужак ужо неаднаразова быў узнагароджаны на прэстыжных кінаконкурсах.

На здымках: выцінанкі Вячаслава Дубінкі для выставак і анімацыі.