Хіт-момант для белых львоў

№ 46 (966) 13.11.2010 - 19.11.2010 г

Цырк рыхтуецца да адкрыцця...

/i/content/pi/cult/296/4937/7-1.jpg

18 лістапада 400 удзельнікаў і гасцей дзіцячага "Еўрабачання", што неўзабаве стартуе ў Мінску, наведаюць Беларускі дзяржаўны цырк. Маленькія прадстаўнікі краін Еўропы стануць першымі гледачамі ў сценах адноўленай тэатральна-відовішчнай установы яшчэ да яе афіцыйнага адкрыцця пасля рэканструкцыі.

Як паведаміў карэспандэнту "К" мастацкі кіраўнік сталічнага цырка Серж Бандарчук, для шматнацыянальнай аўдыторыі рыхтуюць поўнаметражную дзею, якая складаецц/i/content/pi/cult/296/4937/7-4.jpgа з арыгінальных нумароў лепшых артыстаў свету. У беларускую сталіцу прыбудзе ўнікальны атракцыён з белымі львамі і белымі тыграмі. На манежы з'явіцца "Шар смеласці", унутры якога, амаль абвяргаючы законы фізікі, літаральна ўзляцяць акрабаты на матацы/i/content/pi/cult/296/4937/7-5.jpgклах. Чакаюць у Мінску і клоўнаў з Вялікага Маскоўскага Дзяржаўнага цырка; гэтыя артысты толькі за апошні год узялі безліч прызоў на самых прэстыжных сусветных конкурсах. І, канешне ж, асаблівы акцэнт у першай праграме на стацыянарнай пляцоўцы зроблены на нумары айчынных майстроў манежа.

- Зараз мы залежым толькі ад руплівасці будаўнікоў,- зазначае Серж Бандарчук. - Калі яны паспеюць завяршыць усе работы, тады мы будзем вітаць прадстаўн/i/content/pi/cult/296/4937/7-3.jpgікоў сусветнага фэсту на галоўнай пляцоўцы. Калі ж з тых або іншых прычын не будзе своечасова ўстаноўлена ўсё неабходнае абсталяванне, сустрэча перанясецца ў рэпетыцыйны манеж навабуда, які з'явіўся за асноўным будынкам, бліжэй да берага Свіслачы. Праўда, у гэтых умовах давядзецца паказаць праграму ў скарочаным выглядзе.

У любым выпадку, дзяцей "Еўрабачання" чакае процьма самых яркіх уражанняў. "Не пабаюся сказаць, што мы валодаем, бадай, лепшым камплектам асвятляльнай і гукавой апаратуры на сённяшні дзень у Беларусі", - зазначае Серж Бандарчук. Ужо ўсталяваны кінапраектары, якія будуць ствараць "карцінку" пад купалам, падрыхтавана да запуску сучасная сістэма вентыляцыі і кандыцыяніравання. Ля галоўнага ўвахода дэлегацыю чакае скульптура дзяўчыны-гімнасткі, якая скача на кані. Хутка да яе далучыцца бронзавы клоўн.

Сёння поўным ходам ідзе падрыхтоўка галерэі беларускіх мастакоў - у адноўленых памяшканнях размесцяцца работы з цыркавой тэматыкай. Ствараецца Музей гісторыі Мінскага цырка. Запланавана і экскурсія па адноўленым будынку. Супрацоўнікі з гонарам зазначаюць, што адзін толькі інтэр'ер варты шматгадзінных расповедаў: ляпны дэкор 50-х гадоў з элементамі пазалоты ўзнаўлялі па архіўных чарцяжах. Госці сталіцы адзначаць таксама арыгінальную падсветку фасада, купала і адноўленага памяшкання кас. Там хутка ўсталююць электронную сістэму абслугоўвання. Усе планы прадстаўленняў будуць тэрмінова выкладацца ў глабальнае Сеціва. І калі хто з удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання" захоча зноў наведаць гасцінную Беларусь, ён зможа, не выходзячы з дому, у сістэме "он-лайн" забраніраваць білет на прадстаўленне ў цырку нашай сталіцы.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 

Аўтар: Настасся ПАНКРАТАВА
рэдактар аддзела газеты "Культура"