Еўрамікс на “Мінск-Арэне”

№ 46 (966) 13.11.2010 - 19.11.2010 г

“Гэта будзе лепшае шоу за апошнія тры гады”

/i/content/pi/cult/296/4934/6-1.jpg

Акурат праз тыдзень у сталічным спарткомплексе "Мінск-Арэна" адбудзецца адно з найбуйнейшых культурных мерапрыемстваў года - дзіцячае "Еўрабачанне-2010". У "Мінск-Арэне" завяршаюцца апошнія мантажныя работы з дэкарацыямі і абсталяваннем, у сталіцу пачынаюць прыбываць удзельнікі еўрапейскага спаборніцтва... Як трапна патлумачыў ажыятаж вакол надыходзячай падзеі шоў-прадзюсар міжнароднага спаборніцтва Глеб Шапо, "...прыходзіць час, калі і працаваць, і начаваць будзем у сценах комплексу".

Дык чым жа здзівіць сёлета дзіцячае шоу? Што ўбачаць гледачы на сцэне і на тэлевізійных экранах? Па магчымасці "прыадкрыць заслону" над таямніцай будучай падзеі карэспандэнт "К" папрасіў аднаго з галоўных стваральнікаў шоу, тэлерэжысёра Белтэлерадыёкампаніі Глеба ШАПО.

Тэлебачанне са стылем

- Глеб, вядома, што над стварэннем шоу працуе міжнародная каманда, якая складаецца як з беларускіх, так і са шведскіх спецыялістаў...

- Насамрэч, гэта - умова Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза: каб з "карцінкай" працавалі менавіта шведскія спецыялісты. Гэта значыць, што мастак па святле, гукавы дызайнер, аператары, рэжысёр, які кіруе ўсімі камерамі, - са Швецыі. Чым абумоўлена дадзенае патрабаванне - цалкам зразумела. Еўрапейцы прыдумалі такі фарм

/i/content/pi/cult/296/4934/6-5.jpg

ат конкурсу, і, магчыма, "Еўрабачанне" не стала б такім папулярным, калі б яго тэлестандарт змяняўся кожны год. У тэлебачання кожнай краіны - свой густ і стыль, сваё бачанне "карцінкі", свая, у рэшце рэшт, псіхалогія. Таму пазіцыя ЕВС цалкам зразумелая: яны падтрымліваюць свой "брэнд", стыл

ь, канцэпцыю. А вось за змест шоу адказвае краіна, дзе адбываецца дзея, у дадзеным выпадку - мы.

- Калі больш падрабязна апісаць еўрапейскі тэлевізійны фармат, то які ён? Чым адрозніваецца ад беларускага?

- Што датычыцца менавіта здымак музычных, забаўляльных праграм, то, да прыкладу, у нас або на той жа Украіне любяць "завальныя" пл

аны: калі камера ўвесь час рухаецца. Еўрапейскаму ж тэлебачанню больш блізкія няхай нават зацягнутыя па часе, але вывераныя, з "роўнай гарызанталлю". Яны і буйных планаў паказваюць больш. Ёсць адрозненне і ў асвятленні. Еўрапейцам даспадобы гэткі "манахром": калі на пляцоўцы выканаўца асвятляецца не больш як двума колерамі, да прыкладу, белым і зялёным, ці белым і чырвоным. У нас жа часам на сцэне імкнуцца задзейнічаць вялікую колькасць святла: каб яго было шмат, што аказваецца не заўжды апраўданым. Усе гэтыя дэталі ствараюць стыль тэлебачання, і нездарма ў дачыненні да свайго тэлевізійнага "дзіцяці" еўравізійцы трымаюць марку.

Парад удзельнікаў

- Наконт тэлевізійнага фармату ўсё зразумела, а вось само шоу... Якімі рэжысёрскімі знаходкамі здзівіць дзіцячае "Еўрабачанне" ў Беларусі?

- Рэжысёрскіх прыдумак і знаходак у нас шмат. Але пра што магу ра/i/content/pi/cult/296/4934/6-4.jpgспавесці зараз? Для стваральнікаў шоу лічыцца дрэннай прыкметай расказваць усё, але... Адной з адметнасцей нашай дзеі (вядома, вы пра тое ўжо ведаеце) стане выступленне ўсіх пераможцаў гэтага Міжнароднага конкурсу песні. Мы стварылі спецыяльнае папуры з хітоў лаўрэатаў, і мне здаецца, нумар стане сапраўднай "разыначкай" трансляцыі. Работа над гэтай кампазіцыяй распачалася яшчэ ўлетку. Аказалася зусім не проста дамовіцца з усімі пераможцамі (а іх сем): многія выраслі, у некаторых змяніўся голас, у іншых павялічылася колькасць зорных капрызаў. Але ў выніку мы атрымалі ад усіх згоду, іх песні. Сёння Максім Алейнікаў ужо "наводзіць лоск" на мікс, што атрымаўся. Дарэчы, прыезд пераможцаў мінулых гадоў было вырашана скарыстаць і пад час урачыстага моманту ўзнагароджання будучага трыумфатара. Мы запросім усіх семярых падняцца на сцэну. Галоўны прыз конкурсу будзе перадавацца з рук у рукі: ад самага першага пераможцы - Дзіна - да перадапошняга- Ральфа, які і ўручыць узнагароду сёлетняму лаўрэату. Атрымаецца сімвалічная эстафеста.

 - Цікава. А што вы падрыхтавалі на адкрыццё? Якім нумарам будзе пачынацца шоу?

 - О, гэта заўжды самы інтрыгуючы момант! Усяго не раскрыю, але першымі на сцэну выйдуць нашы пераможцы дзіцячага "Еўрабачання" - Ксенія Сітнік і Аляксей Жыгалковіч. Дуэтам яны выканаюць кампазіцыю "Прывітанне, "Еўрабачанне!", якую спецыяльна для конкурсу напісаў згаданы ўжо Максім Алейнікаў.

Дарэчы, яшчэ адным "ноў-хаў" беларускага шоу стане прадстаўленне сённяшніх удзельнікаў песеннага спаборніцтва. Усе 14 фіналістаў будуць выходзіць на сцэну пад рытмічную кампазіцыю, якая, у той жа час, будзе ўтрымліваць невялічкія адрэзкі пазнавальных мелодый краінудзельніц. Да прыкладу, калі будзе выходзіць прадстаўнік Рас/i/content/pi/cult/296/4934/6-2.jpgіі, загучыць знаёмы матыў "Падмаскоўных вечароў", калі прадстаўнік Швецыі - штосьці з "АВВА". А беларус з'явіцца пад гукі...

 - Відаць, "Песняроў"?

 - Так! У выніку кожная краіна пазнае свайго канкурсанта па знаёмай мелодыі. Пасля гэтага, умоўна кажучы, "парада ўдзельнікаў" на сцэну выйдуць вядучыя...

 - Ці можаце што-небудзь распавесці пра нумар прадстаўніка Беларусі - Данілы Казлова?

 - Усё, паверце, пакуль трымаецца ў сакрэце. І хоць ведаю, што над нумарам працуюць дзень і ноч, нават я яго пакуль што не бачыў.

Рыбак абавязкова прыедзе!

- Глеб, цікава дазнацца: ці прыедзе на конкурс Аляксандр Рыбак? Раней заяўлялася, што менавіта ён будзе спяваць дуэтам з Ксеніяй Сітнік...

- Так, такая дамоўленасць была, але праз тэхнічныя моманты іх сумеснае выступленне было адменена. Аляксандр адказаў, што проста фізічна не паспее ўсё зрабіць. Але ён абавязкова прыедзе і выступіць сольным нумарам са сваёй новай песняй, якую спецыяльна падрыхта/i/content/pi/cult/296/4934/6-3.jpgваў да падзеі. Я магу нават раскрыць яе назву: "Неба Еўропы".

- Ведаю, што на шоу запланавана і выступленне Дзмітрыя Калдуна...

- Дакладна! Дзмітрый выканае песню UNICEF "Дзень без вайны". Што цікава, ён праспявае кампазіцыю разам з удзельнікамі сёлетняга конкурсу: 14 фіналістаў выйдуць на сцэну пад час выканання апошняга прыпеву. Дарэчы, запланаваны ў нас і маштабны, цалкам беларускі, нумар. Музыку для яго падрыхтаваў Яўген Алейнік: у кампазіцыі спалучаюцца і харавыя элементы, і гучанне нацыянальных інструментаў. Фанаграма нумара налічвае больш за 200 аўдыядарожак! Ён складаецца з трох блокаў: нумароў танцораў, артыстаў цырка і выступлення нашых гімнастак. Гэта будзе вельмі яскравае спалучэнне харэаграфіі і найноўшых тэхналогій. Апісаць шоу немагчыма: яго трэба бачыць!

- Вядома, што запамінальнае шоу - гэта не толькі добры сцэнарый, але і відовішчнасць, якая наўпрост залежыць, натуральна, ад густу рэжысёра. І, мусіць, у першую чаргу - ад тэхнічнай аснашчанасці пляцоўкі. Ці вытрымала "Мінск-Арэна" ўступны экзамен у "школу высокіх тэхналогій"?

- Так. У плане святла і гуку абсталяванне - на вельмі высокім ўзроўні. Гук, святло ў нас - ад славутых вытворцаў, і хоць пэўную частку гукавога абсталявання шведы будуць прывозіць дадаткова, на 80% гукавое аснашчэнне - менавіта "Мінск-Арэны". Што да адпаведнай тэлевізійнай тэхнікі, спадарожнікавых машын, каментатарскіх кабін- усё набывала Белтэлерадыёкампанія. Амаль месяц будавалася сцэна конкурсу - уявіце! І, нягледзячы на тое, што яе дызайн распрацаваны шведскім спецыялістам, яна цалкам - ад шруба да металаканструкцый - зроблена ў Беларусі.

- Дарэчы, як будзе выглядаць сцэна "Еўрабачання"?

- Яна ўзводзіцца амаль пасярэдзіне зал/i/content/pi/cult/296/4934/6-6.jpgы. Такога раней не было. На пляцоўцы паўстануць тры аркі, якія сімвалізуюць сабой Беларусь - "Зямлю пад белымі крыламі". У гэтых праёмах схаваюцца тэлевізійныя модулі, што будуць замяняць святло. Асаблівай знаходкай абяцае стаць спецыяльная плёнка, на паверхні якой будуць адлюстроўвацца агні. На першай рэпетыцыі мы ўсё гэта ўжо пабачым.

- Прызнайцеся, хвалюецеся?

- Хваляваліся мы ў ліпені - жніўні (смяецца). Справа ў тым, што ў працы над падобнымі праектамі вялікую ролю адыгрываюць не столькі грошы, колькі час. Любую задумку трэба праверыць, адрэдагаваць, удакладніць, прадумаць дэталі і звесці ў адно. Так, калі ўсё толькі запускалася, хваляваліся. Але зараз, калі рашэнне ўжо прынята, разумееш, што шляху назад няма, трэба ўжо не хвалявацца, а канцэнтравацца. Вось паставім камеры - і пачнём жыць у "Мінск-Арэне". Там ужо ўсё і пабачым.

 - Такім чынам, можна абяцаць гледачам, што беларускае дзіцячае "Еўрабачанне"...

- ...Абяцае стаць лепшым шоу, як мінімум, за апошнія тры гады. Магчыма, гэта гучыць амбіцыйна, але я веру ў гэта і думаю, што ўсё здзейсніцца.

Фота Юрыя ІВАНОВА

 

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"