БЕЛАРУСЬ І СВЕТ: ПАВОДЛЕ СЦЭНАРЫЯ ПАДЗЕЙ

№ 46 (966) 13.11.2010 - 19.11.2010 г

9 лістапада ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Кіраўніка нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі з кінарэжысёрам Эмірам Кустурыцам, які наведаў Беларусь у рамках ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.

/i/content/pi/cult/296/4923/1-1.jpg

 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што напярэдадні ўважліва азнаёміўся з біяграфіяй Эміра Кустурыцы і ведае, як у няпростыя і пакручастыя часы ён пераадольваў перашкоды і нягоды. "Вельмі рады, што вы - югаслаў, і ім засталіся. Мяне называюць занадта савецкім, але я ад гэтага не адмаўляюся", - сказаў Прэзідэнт. І дадаў, што дадзеная сустрэча - не проста пратакольная: "Гэта, можна сказаць, сустрэча з маім аднадумцам. Па многіх пытаннях нашы погляды абсалютна падобныя".

Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што людзям, якія імкнуцца ствараць высокае мастацтва, у Беларусі заўсёды рады дапамагчы: "Калі пажадаеце зняць што-небудзь саліднае, няхай і не звязанае з нашай краінай, мы палічым за гонар супрацоўніцтва з такім чалавекам, як вы". І выказаў спадзяванне, што сустрэча балканскага творцы з нашымі маладымі кінематаграфістамі- студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў - таксама прынясе свой плён, бо сёння беларускаму кінематографу не хапае "моцных, мужных, мыслячых і прафесійных кінарэжысёраў", - сказаў ён.

У сваю чаргу, Эмір Кустурыца падкрэсліў шчырую павагу да Беларусі як да незалежнай славянскай дзяржавы. "Я расчулены гэтай сустрэчай, - сказаў Эмір Кустурыца, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі. - Вы кіруеце дзяржавай такім чынам, каб атрыманая выгада заставалася людзям, краіне. Вы жадаеце захаваць яе незалежнасць. Ведаю, што сёння за гэта неабходна плаціць вельмі высокую цану".

Прэзідэнт уручыў кінарэжысёру Эміру Кустурыцу адну з галоўных узнагарод Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" - спецыяльны прыз Кіраўніка дзяржавы "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве". І адзначыў, што ўручае гэтую ўзнагароду як знак прызнання заслуг рэжысёра перад мастацтвам.