МадэрНовыя вяртанні

№ 44 (964) 30.10.2010 - 05.11.2010 г

Тры музы, тры птушкі

Апошнім часам да нас прыляцелі дзве "заморскія" балетныя птушкі. У той час, як нашы Адэты-Адзіліі (таксама, дарэчы, вобразы птушак-дзяўчын) вандруюць па тэатральных прасторах Мексікі (праўда, з "Дон-/i/content/pi/cult/294/4889/12-1.jpg/i/content/pi/cult/294/4889/12-2.jpgКіхотам", але ажно на дваццаці тамтэйшых сцэнах!), да нас завітала спачатку "Чайка" (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны тэатр балета пад кіраўніцтвам Барыса Эйфмана), а потым "Жар-птушка" (праект "Рускія сезоны ХХІ стагоддзя" на чале з Андрысам Ліепам і з удзелам зорак расійскага балета).

Гэты вобраз заўсёды асацыяваўся з загадкавай жаночай душой, таму далучэнне да "птушынай тэмы" ў першым выпадку - "Анны Карэнінай", а ў другім- "Шахразады" абсалютна заканамернае і, больш за тое, цалкам канцэптуальнае. Што ж да трэцяй птушкі, якая таксама з'явілася ў гэтыя дні, дык гэта - папраўдзе палётная Інэса Душкевіч, чыё фота ўпрыгожвае новую кнігу прафесара Юліі Чурко "Харэаграфія ў люстэрку крытыкі". А сама гэтая кніга - творчы палёт, дый толькі! Але ж не будзем разглядаць усіх гэтых "птушак" адной чарадой - лепей паасобку.

"Чайка"? Агонь і вада балета

Калі "Анну Карэніну" піцерцы ўжо прывозілі на "Славянскі базар у Віцебску" (гл. "К" № 29 за 2007 г.), дык "Чайку" (прэм'ера яе адбылася ў тым жа 2007-м) беларуская публіка ўбачыла ўпершыню. Дзеянне, "перакладзенае" на мову харэаграфіі, перанеслася з лецішча ХІХ ст. акурат у сучасную балетную залу, дзе і высвятляюць узаемаадносіны прыма-балерына Аркадзіна, яе сын, мадэрНовы пастаноўшчык Трэплеў, закаханы ў маладую танцоўшчыцу Зарэчную, якая, у сваю чаргу, нераўнадушная да прызнанага харэографа Трыгорына - даўняга каханка Аркадзінай. У адрозненне ад аднайменнага балета Р.Шчадрына ў пастаноўцы М.Плісецкай, цяперашні спектакль - не пра замкнёнае кола каханняў без узаемнасці, пластычна запаволены аповед пра якія перамяжоўваецца гісторыяй прэм'ернага правал

у чэхаўскай п'есы. Эйфман даследуе саму псіхалогію майстра, адданага традыцыям, і пачаткоўца-наватара, які ламае звыклыя межы. Дзве жаночыя постаці, што адлюстроўваюць праблему артыстычных пакаленняў,- хіба дадатак да "мужчынскай" філасофіі творчасці. Дый сам антаганізм вобразаў насамрэч аказваецца двума бакамі аднаго медаля. Трэплеў - гэта Трыгорын у маладосці, толькі з больш аголенай душой, таму і не вытрымлівае выпрабавання на гарачы "агонь" натхнення і халодную "ваду" публічнага непрыняцця ягоных фантазій. Але ж і сталага прафесіянала Трыгорына падпільноўваюць сумневы, крызісы...

"Чайка" выклікала не толькі радасць адкрыцця, але і цэлы "птушыны клін" самых разнастайных думак. Прычым зусім не толькі "паводле Чэхава". Калі шматлікія больш раннія балеты Эйфмана выглядалі найтонкімі псіхалагічнымі карункамі, дык тут з'явіўся "буйны штрых", пэўная плакатнасць. Няўжо гэта новы перыяд творчасці мастака? Не, усяго толькі новы глядач, на якога разлічаны пастаноўкі майстра. Той жа "Ідыёт", "Браты Карамазавы" патрабавалі дасведчанага інтэлігента, схільнага да псіхалагічна-філасофскага аналізу. "Чайка"ж, калі і мае на ўвазе веданне літаратурнай першакрыніцы, дык хіба - на ўзроўні прымітыўнага "сціслага зместу". Такі максімальны дэмакратызм - сведчанне часу? Ці яшчэ і падстава задумацца пра нас саміх і пра тыя "клеткі", "фарматы", у якія мы самі сябе заганяем, а потым задыхаемся ад адсутнасці свежага паветра?/i/content/pi/cult/294/4889/12-5.jpg

Разам з тым, "плакатнасць" зместу спалучаецца з куды большай колькасцю адметных лексічных знаходак на адзінку часу, амаль поўнай адсутнасцю "агульных форм руху", з-за чаго спектакль набывае і другі, і трэці "пласты ўспрыняцця". А вось гэтыя "новыя" рысы майстра наўпрост звязаны з павышэннем прафесійнага узроўню трупы. Артысты тэатра Эйфмана могуць усё: і скручвацца абаранкам спрытней за цыркавых гімнастаў, і нават танчыць хіпхоп ды брэйк. А між тым, частка трупы - беларуская, і не толькі ў кардэбалеце: таго ж Карэніна ўвасабляў "колішні наш" Аляксей Турко.

Відавочная аўтабіяграфічнасць "Чайкі" схіляла і да паралелей: Эйфман - Елізар'еў. Тым больш, што яны не проста аднагодкі, а яшчэ і аднакурснікі. Абодва - прадстаўнікі інтэлектуальнага, філасофскага балетнага адгалінавання. Але ў аднаго ўзнік аўтарскі тэатр, другі ж доўгі час быў неад'емнай часткай Вялікага тэатра. Раптам падумалася: калі ў нас ёсць аўтарскія тэатры песні (Ірыны Дарафеевай, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча), дык чаму не можа быць такога ж балетнага? Той жа Раду Паклітару, які менавіта ў нас пачынаў сваю творчую кар'еру, цяпер мае свой аўтарскі тэатр у Кіеве.

Творчыя паралелі вымагалі і эст

этычных параўнанняў. Для Эйфмана цэнтр сусвету - мужчына, жанчына ж- спрэсаванне супярэчнасцей і эмацыйных палюсоў. Ён не шкадуе ні Анну Карэніну, здымаючы з яе рамантычны флёр і ўвасабляючы Карэніна высакародным ахоўнікам сямейных каштоўнасцей, ні Аркадзіну з Зарэчнай, робячы іх духоўную жорсткасць да творчых памкненняў мужчын галоўнай прычынай трагічнай развязкі. У Елізар'ева ж усе пастаноўкі - узнёслы гімн жанчыне-мадонне. Гнуткая, амаль "бесцялесная", яна адна ў стане даць сілы знешне мускулістым, але менш устойлівым да жыццёвых катаклізмаў прадстаўнікам моцнага полу...

На здымках: сцэны са спектакля "Чайка".

Юліянскі летапіс

Цікава, але лепшым "летапісцам" Эйфмана і яго тэатра самі піцерцы прызналі нашу Юлію Чурко: менавіта ёй у свой час замовілі напісанне манаграфіі пра майстра. Дый у яе новай кніжцы, што выйшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, дзе Юлія Міхайлаўна прафесарствуе, асобным раздзелам стаіць чарговае даследаванне творчасці Эйфмана, напісанае сёлета.

Перачытваеш - і здзіўляешся не толькі разнастайнасці яе талентаў (танцавальнага, даследчага, літаратурнага) і ўсеахопнасці "пластычных" тэм (танцавальны фальклор, народна-сцэнічная харэаграфія, балетны тэатр, мадэрн), але і асаблівай палётнасці харэаграфічна-крытычнага стылю. Яна ўмее, бы тая птушка, узняцца над дэталямі і ўбачыць далёкія далягляды. Але пры гэтым не страчвае "сакалінага" зроку:

умення нават у перспектыве не губляць з поля зроку тыя самыя "дробязі", што і робяць мастацтва мастацтвам. Палётнасць - таксама яшчэ ў адной яе кнізе, "Жыццё навыварат", што выйшла адначасова са згаданым зборнікам. Яе склалі дзве чарговыя аповесці пра жыццё людзей мастацтва: у Ю.Чурко ўжо нямала выйшла падобнай "эстэтызаванай" белетрыстыкі з займальнымі сюжэтамі, бліскучым літаратурным выкладаннем і мудрымі разважаннямі пра мастацтва, быццам бы "незнарок" уплеценымі ў меладраму або дэтэктыў. Усё гэта ёсць і тут. Але першае, перад чым здымаеш капялюш, - гэта абсалютна "нефарматная", выбітная драматургія.

Ці сустракалі вы калі-небудзь аповесць, напісаную ў трох частках з наступнымі назвамі: "Дыялогі", "Маналогі", "Трыа"? Для сімфоніі або авангарднай камернай музыкі, можа, было б і няблага, але для аповесці... А між тым, гэта не "форма дзеля формы", а канцэпцыйна распрацаваная "форма найвышэйшага парадку", якая не толькі падкрэслівае думку, што свет - цесны, а свет мастацтва - тым больш, але і вымушае чытаць і перачытваць. Перачытваць не таму, што "не зразумела", а таму, што зроблена- філігранна.

Птушка са стужкі

Сумесь дыялогаў, маналогаў і трыа ўзнікла і ў праекце Сашы Варламава "Тры музы - тры грацыі", дзе зліліся разам мода, музыка і балет. Фіналам гэтай тэатралізаванай дзеі, уключанай у праграму "Беларускай музычнай восені", стаўся паказ відэастужкі "Вяртанне Жар-птушкі", у якой Андрыс Ліепа выступіў не толькі выканаўцам партыі Царэвіча, але і рэжысёрам.

Балет І.Стравінскага, пастаўлены М.Фокіным стагоддзе таму па замове С.Дзягілева для "Рускіх сезонаў" у Парыжы, вымусіў задумацца, як і эйфманаўская "Чайка", пра змену глядацкіх запатрабаванняў. Бо тая першая "Жар-птушка" - найперш, раскошнае відовішча па матывах народных казак. Сцэнаграфія ўраджэнца Беларусі Льва Бакста, які з цягам часу стаў парыжанінам, - на ўзроўні фа/i/content/pi/cult/294/4889/12-4.jpgнтастыкі! Далейшыя пастаноўкі гэтага балета акцэнтавалі і любоўны трохкутнік (Жар-птушка кахае Івана-царэвіча, а той - Царэўну), і "страшылкі" з Кашчэевым царствам, і прытчу пра шчасце: маўляў, гэта адначасова Жар-птушка ў небе і Царэўна - за руку пад вянец. Ставіў балет і Б.Эйфман - у Марыінскім тэатры ў 1975-м, а праз тры гады была зроблена відэа-версія. Узгадалася і глыбока філасофская "Ж

ар-птушка", пастаўленая ў нашым Вялікім тэатры ў 1998-м: Кашчэй стварыў Жар-птушку, але тая пакахала Царэвіча і... стала Царэўнай. Раптам падумалася: можа, калі-небудзь, гадоў праз 100, як з "Рускімі сезонамі", адбудзецца вяртанне і нашай, беларускай "Жар-птушкі"?

Пакуль жа, пад час чарговай прэзентац

/i/content/pi/cult/294/4889/12-3.jpg

ыі "Рускіх сезонаў ХХІ стагоддзя", мы атрымлівалі асалоду ад беларускай музыкі і моды. Пад паланезы ды мазуркі С.Манюшкі, Ю.Дашчынскага, К.Тызенгаўза, Ф.Шапэна і іншых у выкананні ансамбля "Класік-Авангард" на чале з Уладзімірам Байдавым па сцэне філармоніі шпацыравалі прыгажуні, дэманструючы адзначаныя ўзнагародамі калекцыі нашых мадэльераў. Ад старадаўняй музыкі іх звыклая паходка станавілася яшчэ больш грацыёзнай, дый музыка "ў атачэнні" топ-мадэлей гучала яшчэ больш прывабна. А ў саміх калекцыях без цяжкасці чыталася нацыянальн

ая тэма, пададзеная на сумежжы сялянскага і шляхетнага. Расійскія ж калекцыі дэманстраваліся пад сюіту са "Шчаўкунка" ў выкананні нашага зорнага піяніста Канстанціна Красніцкага.

Здавалася, яшчэ імгненне - і мадэлі затанцуюць. Такі момант настаў, калі да паказу калекцыі сёстраў Парфяновіч далучыліся артысты Тэатра сучаснай харэаграфіі "D.O.Z.SK.I" з кампазіцыяй Дзмітрыя Залескага на музыку М.Кл. Агінскага. Раптам здалося: зараз узляцяць, бы тыя птушкі...

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"