Ён распачаў збор фестывальнага "ўраджаю" ў верасні з удзелу ў Міжнародным фестывалі тэатраў лялек "Сярэбраны Асётр" у Валгаградзе са спектаклем "Кот у ботах". У кастрычніку нашы паказалі пастаноўку "Чаму старэюць людзі?" на Міжнародным фестывалі тэатраў лялек "Лікурыч" у Кішынёве і "Адвечную песню" на Міжнародным тэатральным фестывалі "TheaterFEST" у Бельгіі.
Літаральна днямі ў рамках Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Каўчэг" у расійскіх Чэлябінску, Магнітагорску і Сібаі нашы акцёры іграюць "Чайку. Вопыт прачытання", а бліжэй да пачатку зімы гэты ж спектакль, разам з "Драй швестэрн", чакаюць на Міжнародным тэатральным фестывалі "Дуэль" у Санкт-Пецярбургу.