Выстаўка адлюстроўвае працэс стварэння гэтай арганізацыі ў пасляваенны час і ключавыя моманты ў яе развіцці, вырашэнне складаных праблем у розных краінах свету, якія паўставалі і паўстаюць перад ААН, удзел Беларусі ў працы сусветнай супольнасці.
Як паведамілі карэспандэнту "К" у галерэі, здымкі - эксклюзіўныя, дакументальныя: паказваюць рэальную дзейнасць і падтрымку тым, хто ў гэтым меў неадкладную патрэбу. Асабліва маштабнае - калектыўнае фота з Саміта 1000годдзя ААН у 2000-м, які адбыўся ў НьюЁрку і аб'яднаў кіраўнікоў дзяржаў.