Негалопам па еўропам

№ 44 (964) 30.10.2010 - 05.11.2010 г

Нягледзячы на той факт, што будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы напрыканцы мінулага сезона закрылі на рэканструкцыю, сам калектыў тэатра не стамляецца знаходзіць новых гледачоў. Гэтым кастрычнікам — сярод еўрапейскіх прыхільнікаў тэатральнага мастацтва.

/i/content/pi/cult/294/4878/3-2.jpg

Цягам амаль трох тыдняў сумесны беларуска-расійскі спектакль "Вяселле", створаны ў Купалаўскім тэатры маскоўскай пастановачнай групай на чале з рэжысёрам Уладзімірам Панковым, скараў сваім мастацтвам еўрапейскую публіку. 7 кастрычніка "вясельныя" гастролі распачаліся ў Мадрыдзе, далей на карце азначыліся Шэрбург, Парыж. А наперадзе - Нармандыя, дзе купалаўцы прабудуць тыдзень і завершаць сваю еўрапейскую вандроўку 6 лістапада.

Перад нармандскім выступленнем купалаўцы завітаюць яшчэ і ў польскую сталіцу. Тут 29 і 30 кастрычніка ў Варшаўскім тэатры "Рампа" яны сыграюць "Пінскую шляхту" - спектакль, які, па сутнасці, "злучыў" беларускіх і польскіх акцёраў пад "дырыжорскай" рэжысурай Мікалая Пінігіна.