Першая ў Беларусі

№ 44 (964) 30.10.2010 - 05.11.2010 г

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працягвае працу першая ў нашай краіне персанальная выстаўка мастака Барыса Заборава, дзе прадстаўлены яго жывапіс, малюнак і скульптура.

/i/content/pi/cult/294/4876/3-4.jpg

26 кастрычніка адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі, удзел у якім прынялі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэль Рэнеры, прадстаўнікі шырокай грамадскасці, творцы.

У час цырымоніі Барыс Забораў адзначыў, што не памятае такой выстаўкі ў сваім жыцці, якая б была настолькі добра арганізавана па святле. Майстар падзякаваў тым, хто цягам 15 гадоў прыкладаў намаганні, каб экспазіцыя адкрылася ў Беларусі. "Я дзякую жыццю за тое, што гэта адбылося", - сказаў прысутным Забораў.

 

На здымку: Павел Латушка, Барыс Забораў, Сяргей Мартынаў.

Фота Юрыя ІВАНОВА