На падставе рашэння Камісіі па прысуджэнні Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, зацверджанага пастановай Прэзідыўма Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, лаўрэатамі Прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры 2010 года з'яўляюцца:
у намінацыі "Аматарская мастацкая творчасць" - народны ансамбль танца "Радуга" ўстановы "Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў" пад кіраўніцтвам Звіра Орэста Раманавіча;
у намінацыі "Літаратура і журналістыка" - Пацэнка Мікалай Іванавіч, метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама, старшыня Бераставіцкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў культуры;
у намінацыі "Тэатральнае мастацтва" - тэатральны калектыў "Ракурс" Лідскага раённага палаца культуры Гродзенскай вобласці пад кіраўніцтвам Сільчанка Ірыны Мікалаеўны;
у намінацыі "Музычнае мастацтва" - узорны духавы аркестр Парэцкай дзіцячай музычнай школы Гродзенскай вобласці пад кіраўніцтвам Сака Валерыя Мікалаевіча;
у намінацыі "Жывапіс, скульптура, графіка, дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" - Барсукоў Дзяніс Валер'евіч, дырэктар галерэі мастацтваў "Універсітэт культуры" установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";
у намінацыі "Народная творчасць" - Клімовіч Ніна Дзмітрыеўна. дырэктар Новінскага дома культуры, кіраўнік народнага сямейнага гульнёва-абрадавага гурта "Радзіна".
Прэміі ўрачыста ўручаны ў час святкавання Дня работнікаў культуры на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.