Інтэрпрэтацыя баявой сякеры

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Шляхецкі лад жыцця па сваёй сутнасці быў арыентаваны на сярэднявечныя нормы саслоўна-карпаратыўнай этыкі, рыцарскага ідэалу. Разам з тым, побыт шляхты павольна змяняўся, у тым ліку пад уплывам знешніх фактараў, скажам, у сувязі з уздзеяннямі, звязанымі з новымі эканамічнымі і сацыяльна-палітычнымі рэаліямі. Нагодай у чарговы раз абмеркаваць гісторыю роду Радзівілаў стала Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Радзівілы ў рэлігійным жыцці, развіцці сакральнага дойлідства і мастацтва беларускіх земляў XVI — першай трэці XX стагоддзяў”, што, па традыцыі, прайшла ў старадаўнім Нясвіжы і была прысвечана памяці мастацтвазнаўцы, рэстаўратара і пісьменніка Савы Ямшчыкова. Жупраны, вядомыя многім дзякуючы паэту Францішку Багушэвічу, а таксама навакольныя вёскі, захоўваюць шэраг таямніц мінуўшчыны. У прыватнасці, у вёсцы Галіны Жупранскага сельсавета супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі выяўлены фрагменты ўнікальнай ляпной керамікі і асобныя часткі жалезных прадметаў.

/i/content/pi/cult/293/4865/14-5.jpg

Па словах малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Зоі Харытановіч, было прынята рашэнне прадоўжыць далейшае даследаванне гэтай тэрыторыі. У выніку спадзяванні апраўдалі сябе: менш чым праз год на месцы вёскі быў выяўлены археалагічны комплекс, які ўключае гарадзішча, селішча гнездавога тыпу і два курганы.

Усяго археолагі разам з валанцёрамі даследавалі тэрыторыю плошчай 136 квадратных метраў. Дзякуючы іх намаганням выяўлена велізарная колькасць (некалькі тысяч адзінак) фрагментаў аблітай керамікі ІІІ - VІІ стагоддзяў, нажы, даволі рэдкі для Беларусі фрагмент баявой сякеры жалезнага веку, пражкі, 20 гліняных прасліц. Па словах Зоі Харытановіч, у Беларусі падобныя знаходкі керамікі выяўлены толькі ў яшчэ адным селішчы - у вёсцы Засвіры Мядзельскага раёна.

 Усе рэчы, знойдзеныя пад час раскопак, пасля апрацоўкі і інтэрпрэтацыі будуць перададзены ў Раённы краязнаўчы музей. А пра вынікі ўнікальнага археалагічнага даследавання супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук падрабязней пазнаёмяць шырокую грамадскасць 12 лістапада пад час навуковай канферэнцыі ў Ашмянах.

Тым не менш, ставіць кропку ў гэтым даследаванні яшчэ рана. Праца ў гэтай мясцовасці будзе працягвацца ў наступным годзе і мусіць прынесці шмат новых і цікавых адкрыццяў.

■ ■ ■

І яшчэ. У адным з сёлетніх нумароў "К" быў змешчаны матэрыял пра ўнікальны архітэктурны комплекс у вёсцы Баруны Ашмянскага раёна, некаторыя будынкі якога знаходзяцца ў заняпадзе. Нам стала вядома, што нядаўна юныя жыхары Ашмяншчыны ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванне базыльянскага манастыра. Да гэтай важнай справы далучыліся члены райкама БРСМ, навучэнцы аграрнатэхнічнага каледжа, а таксама вучні Барунскай сярэдняй школы. Плануецца, што такая акцыя атрымае свой працяг і ў далейшым.

На здымку: сякера-кельт з арнаментам, VIII - VII стст. да н.э. (з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь).

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"