Пэн у доме Коласа

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Дзяржаўным літаратурнамемарыяльным музеі Якуба Коласа 21 кастрычніка адкрылася выстаўка пад назвай “Маё жыццё — карціны: з калекцыі Ю.М. Пэна”.

 

Калекцыя мастацкіх работ Ю.Пэна займае асаблівае месца ў зборах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея: 166 жывапісных і 17 графічных работ складаюць самую вялікую ў свеце музейную калекцыю твораў гэтага мастака. Для дэманстрацыі ў сённяшняй экспазіцыі ўстанова прадставіла 23 карціны, сярод якіх найбольшую ўвагу выклікаюць пейзажныя эцюды.

На выстаўцы таксама экспануюцца паштоўкі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з краявідамі Віцебска пачатку ХХ стагоддзя.