Выбраць свой фільм

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Акцыя “Выберы свой фільм” на мінулым тыдні аб’яўлена ў Гомельскай вобласці.

 

Як распавёў дырэктар КУП "Гомелькінавідэапракат" Аляксандр Лаўрыненка, галоўная мэта акцыі - максімальна ўлічыць пажаданні жыхароў вобласці пры фарміраванні афішы самых кінанаведвальных месяцаў года: снежня і студзеня.

Для таго, каб прыняць удзел у галасаванні, неабходна зайсці на сайт прадпрыемства і выбраць з пераліку кінапрэм'ер зімовага сезона жаданы фільм.

 А наступная навіна парадуе ўжо мінчан. 21 кастрычніка, пасля амаль гадавога перапынку, гасцінна адкрыў свае дзверы сталічны кінатэатр "Камсамолец". Як распавяла ягоны дырэктар Таццяна Карнялюк, за час рамонту ўстанова культуры набыла сапраўды новае аблічча: адрамантаваны дах і фасад будынка, добраўпарадкавана тэрыторыя, створана безбар'ернае асяроддзе, праведзены неабходныя ўнутраныя работы - усталяваны новыя крэслы і сістэма DOLBY.