Поруч з “EXPO”

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі два тыдні правёў у Кітаі. Але ўдзельнічаў ён не ў Днях культуры Беларусі або ў праграме “ЭКСПА-2010”, а ў ХVIII Кітайскім Міжнародным фальклорным фестывалі мастацтваў. Выступленні калектыву былі арганізаваны пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР.

 

 Наш славуты калектыў даў восем канцэртаў, у тым ліку ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця і закрыцця гэтага форуму. І нават меў гонар адкрыць праграму заключнага канцэрта, бо аргкамітэт фестывалю прызнаў яго лепшым сярод удзельнікаў. Увогуле ж у фестывалі, што праходзіў 5- 19 кастрычніка, узялі удзел фальклорныя калектывы з 13 краін, якія прадстаўлялі пяць кантынентаў.

Нашым артыстам пашчасціла танцаваць і ў Сучжоўскім цэнтры навукі, культуры і мастацтва, і ў Дзяржаўным Вялікім тэатры Кітая ў Пекіне. Усе выступленні праходзілі на ўра, высока адзначаліся прэсай, кіраўніцтвам гарадоў і правінцый. Ну, а самымі, бадай, запатрабаванымі аказаліся кампазіцыі "Лянок" і "Лявоніха".