Пяць найбуйнейшых

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Пяць найбуйнейшых музеяў Ізраіля наведаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.

 

Пад час яго візіту адбыліся сустрэчы з калегамі, кансультацыі. Пра гэта паведаміла "К" намеснік дырэктара ўстановы па навуцы Надзея Усава.

Уладзімір Пракапцоў пабываў у Музеі мастацтваў Тэль-Авіва, Музеі Рамат Гана, Музеі Ізраіля ў Іерусаліме, Музеі дызайну Халона, Музеі "Эрэц Ізраэль". У Цэнтры мастацтваў Іерусаліма ён сустрэўся з мастакамі- ураджэнцамі Беларусі. Дырэктар нашага музея таксама наведаў Цэнтр сцэнічнага мастацтва Сюзаны Дэлаль, студыю мастака Міхаіла Гробмана, выставачны павільён Алены Рубінштэйн, якія знаходзяцца ў Тэль-Авіве.

Важная сустрэча адбылася і ў Мемарыяльным музеі халакоста і гераізму еўрапейскага яўрэйства "Яд Вашэм". Тут Уладзімір Пракапцоў азнаёміўся з інфармацыяй, неабходнай для стварэння экспазіцыі ў Мірскім замку, прысвечанай Мірскаму гета. Як мяркуецца, яна з'явіцца ўжо ў снежні пасля паўнавартаснага запуску аб'екта.

 Візіт Уладзіміра Пракапцова арганізавала Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Дэпартамента культуры ізраільскага Міністэрства замежных спраў.