“Мазовшэ” і мазурка

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Да нас едзе “Mazowsze”! А гэта значыць, 27 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі будзе феерычнае шоу. Бо кожнае выступленне Польскага дзяржаўнага народнага ансамбля песні і танца — гэта феерверк песень, танцаў (прычым пад аркестр), шыкоўных сцэнічных строяў: на сотню артыстаў у іх як-ніяк паўтары тысячы касцюмаў!

/i/content/pi/cult/293/4838/3-1.jpg

Сярод тых строяў, дарэчы, ёсць не толькі новыя, выкананыя ўручную, але і рарытэтныя: старадаўнія паясы, галаўныя ўборы, жаночыя блузкі, спадніцы, упрыгожаныя вышыўкай. Дый рэпертуар у артыстаў - на цэлае жыццё хопіць. І яны яго папаўняюць ды папаўняюць! Выконваюць не толькі фальклор з усіх рэгіёнаў Польшчы, але і вакальныя творы польскіх, польска-беларускіх кампазітараў мінулых стагоддзяў, песні пра Варшаву, а таксама "фірменныя" фальклорныя мелодыі з больш як 50 краін, дзе пабывалі. З гастролей яны, можна сказаць, не вылазяць: за 60 гадоў далі амаль 7 тысяч канцэртаў.

У артыстаў "Mazowsze" (а запрасілі іх па ініцыятыве Мінскага абласнога аддзела ГА "Саюз палякаў на Беларусі") няма праблем з прыхільнікамі іх творчасці. Дастаткова аднойчы іх убачыць - і ўсё, любоў і павага не толькі да самога калектыву, але і да польскага фальклору і народа, які яго стварыў. Так што прыслоўе: "Мазовшэ" - пасол польскай культуры" дадзена ансамблю невыпадкова.