Перазагрузка на “...Арэне”

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Як паведамляе “К” намеснік генеральнага дырэктара “Мінск-Арэны” па эксплуатацыі Пётр Маркоўскі, з 20 кастрычніка распачата тэхнічнае пераабсталяванне культурна-спартыўнага комплексу для правядзення дзіцячага “Еўрабачання”.

 

 Работы па ўстаноўцы ўнікальнай сцэны, падкрэсліў Пётр Маркоўскі, будуць надзвычай маштабнымі.

 "Мы- арганізатары мерапрыемства, - дадаў намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Юрый Гроераў,- і ў нас ёсць каманда па дэкарыраванні памяшкання і ўстаноўцы сцэны".

 Гэтая каманда, як паведаміў Юрый Гроераў, і прыступіла 20 кастрычніка да работ. А змяненні звязаны з тэхнічнымі ўмовамі правядзення конкурсу.

Між тым, шоу ўжо сёння цікавіць беларускіх гледачоў: білеты на генеральную рэпетыцыю за дзень да фіналу раскуплены. Аднак ахвотныя могуць 20 лістапада трапіць на другую генеральную рэпетыцыю дзіцячага "Еўрабачання", пасля якой адбудзецца доўгачаканы фінал. Бясплатна паглядзець канцэрт у "Мінск-Арэне" змогуць дзеці з дзіцячых дамоў. Гэтае рашэнне арганізатараў узгоднена з Мінгарвыканкамам.