Цырк і...

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Ля будынка Беларускага дзяржаўнага цырка неўзабаве будзе ўсталяваны шэраг незвычайных скульптур.

/i/content/pi/cult/293/4834/3-2.jpg

 

 Іх аўтар - Сяргей Бандарэнка, вядомы скульптурнай кампазіцыяй, што ўпрыгожыла пляцоўку ля "Мінск-Арэны".

Цыркавая кампазіцыя, распавёў "К" творца, размесціцца ў каланаднай прасторы адноўленага будынка. Асноўная яе частка- выява эмблемы Белдзяржцырка: наезніца на кані, якая знаходзіцца цяпер у стадыі адліўкі. Скульптуру мяркуюць устанавіць да 5 лістапада.

Паблізу з'явяцца дзве экспазіцыі, у кожнай з іх - па дзесяць складаных скульптурных элементаў. У цэнтры кампазіцый - клоўны: адзін грае на трубе, другі - на барабане.

На пляцоўцы, вызваленай пасля рэканструкцыі, мяркуецца ўладкаваць пірамідку з трох жывёлін: слоніка, ката і чарапахі.

 На здымку: такой будзе адна з новых скульптур каля цырка.