Месца сустрэчы — Скарбніца ведаў

№ 43 (963) 23.10.2010 - 29.10.2010 г

Цягам апошніх дзён адбыліся рабочыя візіты двух кіраўнікоў замежных дзяржаў у Беларусь. 16 — 17 кастрычніка нашу краіну наведаў Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес, а 20-га госцяй Мінска стала Кіраўнік Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ. У праграмы візітаў у нашу краіну абаімі прэзідэнтамі ўваходзіла наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе з імі сустрэўся беларускі Лідар Аляксандр Лукашэнка.

 

Барэльеф сярод фаліянтаў

17 кастрычніка Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес наведаў Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Тут адбылася ягоная сустрэча з Кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Пад час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні рознабаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Для прэзідэнтаў адбылася экскурсія па НББ.

 Па словах дырэктара ўстановы Рамана Мату/i/content/pi/cult/293/4829/2-1.jpgльскага, Уга Чавеса ўразіла шматфункцыянальнасць установы, тое, што наведвальнікі могуць спрычыніцца не толькі да літаратурнага багацця, інфармацыйных рэсурсаў, але і пабываць на шматлікіх мастацкіх выстаўках.

Прэзідэнт Венесуэлы атрымаў у падарунак барэльеф Сімона Балівара работы народнага майстра Мікалая Несцярэўскага і свой партрэт, напісаны мастаком Міхаілам Бадамавым. Перад лідарамі дзвюх краін выступілі артысты Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара.

Як паведамілі "К" у Лацінаамерыканскім культурным цэнтры імя Сімона Балівара, канцэртная праграма для Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса была непрацяглай, але ёмістай па змесце. Харэаграфічны ансамбль "Іаланда Марэна" прэзентаваў танец "Альма Льянера", а музычны калектыў "Алі Прымера" выканаў песні "Вызваліцель" і "Венесуэла".

На здымку: Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес у час перадачы Прэзідэнту Венесуэлы барэльефа з выявай Сімона Балівара.

Фота Генадзя СЯМЁНАВА, БелТА  

"У нас шмат агульнага"

 20 кастрычніка Мінск з рабочым візітам наведала Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ. У гэты дзень адбыліся перамовы Кіраўніка нашай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з літоўскай калегай. У іх час абмяркоўваліся пытанні палітыкі, гандлёва-эканамічнай і энергетычнай сфер, двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы, а таксама ўзаемадзеяння нашай дзяржавы з Еўрасаюзам. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, Кіраўнік нашай дзяржавы зноў пад/i/content/pi/cult/293/4829/2-2.jpgкрэсліў, што ўмацаванне ўзаемавыгадных, добрасуседскіх адносін з Літвой з'яўляецца важным вектарам беларускай знешняй палітыкі. Гэта вызначаецца падабенствам нацыянальных інтарэсаў па многіх стратэгічна значных напрамках. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што паспяховай і дынамічнай рэалізацыі ўсебаковага супрацоўніцтва чакаюць перш за ўсё народы Беларусі і Літвы.

Беларускі Лідар адзначыў: асаблівую каштоўнасць для рэспублікі набывае той факт, што Літва як паўнапраўны член Еўрасаюза на бягучым этапе актыўна развівае эканамічныя і культурныя сувязі з нашай краінай. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь, у сваю чаргу, гатова да самай цеснай і плённай работы з літоўскімі партнёрамі.

"У нас шмат агульнага не толькі ў мінулым, але і ў сучаснасці. Давайце пра гэта не забываць і будаваць адносіны так, каб мы разам маглі процістаяць выклікам, якіх дастаткова ў неспакойным свеце. Мы да гэтага гатовы", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

■ ■ ■

Пасля Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ наведала Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Кіраўнік Літвы падарыла галоўнай кніжнай скарбніцы нашай краіны рэдкае выданне - Катэхізіс, першую кнігу на літоўскай мове, - а таксама каталог бібліятэк Сапегі.

Для Далі Грыбаўскайтэ была праведзена экскурсія па бібліятэцы, яна азнаёмілася са старажытнымі выданнямі, прадстаўленымі ў Музеі кнігі. Пасля Прэзідэнт Літвы пакінула запіс на беларускай мове ў Кнізе ганаровых гасцей установы.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка і Даля Грыбаўскайтэ ў Нацыянальнай бібліятэцы.

 Фота Максіма ГУЧАКА, БелТА