Караткевіч у Кіеве

№ 42 (962) 16.10.2010 - 22.10.2010 г

У той час, як распачынаецца праца над праектам помніка Янку Купалу і Якубу Коласу, што ўпрыгожыць парк “Марское вока” ў Варшаве, беларускія скульптары Канстанцін Селіханаў і Алег Варвашэня на Скульптурным камбінаце Беларускага саюза мастакоў увасабляюць у матэрыял помнік яшчэ аднаму класіку айчыннай літаратуры — Уладзіміру Караткевічу.

/i/content/pi/cult/291/4789/pic_4.jpgАлег Варвашэня адзначыў: "Уся скульптурная форма ўжо знята, цяпер яе па частках адліваюць у ліцейным цэху. Прыкладна праз месяц гэтыя часткі складуць, звараць разам і пачнецца апрацоўка фігуры пісьменніка і кнігі за яго спінай як агульнага цэлага". Скульптар заўважыў, што з задавальненнем паўдзельнічае ў новым конкурсе, які абвясціла Міністэрства культуры.

Нагадаем, у час нядаўніх Дзён культуры Беларусі ва Украіне першы намеснік міністра культуры нашай краіны Уладзімір Карачэўскі правёў перамовы з прадстаўнікамі кіеўскай мэрыі. На сустрэчы быў вызначаны тэрмін устаноўкі помніка: да 15 снежня гэтага года.