Алег Варвашэня адзначыў: "Уся скульптурная форма ўжо знята, цяпер яе па частках адліваюць у ліцейным цэху. Прыкладна праз месяц гэтыя часткі складуць, звараць разам і пачнецца апрацоўка фігуры пісьменніка і кнігі за яго спінай як агульнага цэлага". Скульптар заўважыў, што з задавальненнем паўдзельнічае ў новым конкурсе, які абвясціла Міністэрства культуры.
Нагадаем, у час нядаўніх Дзён культуры Беларусі ва Украіне першы намеснік міністра культуры нашай краіны Уладзімір Карачэўскі правёў перамовы з прадстаўнікамі кіеўскай мэрыі. На сустрэчы быў вызначаны тэрмін устаноўкі помніка: да 15 снежня гэтага года.