- Сёмага кастрычніка ў сталічнай ратушы ўшаноўваліся работнікі культуры Мінска. Атмасфера была надзвычайнай. Натуральна, гучалі самыя цёплыя і шчырыя словы ўдзячнасці. Гэтыя зычанні здароўя, удачы, творчых сіл і гармоніі ў жыцці я адрасую сёння і ўсім работнікам культуры Беларусі. Цягам апошняга часу ў культурным жыцці рэспублікі адбыліся істотныя станоўчыя зрухі. Да лепшага змянілася і культурнае жыццё сталіцы.
Шмат зроблена, многае плануецца зрабіць. У перспектыве- грунтоўная рэканструкцыя нашых тэатраў. Аднаўляецца ТЮГ, неўзабаве прыступім да рамонту Маладзёжнага тэатра.
Ужо сёлета распачнецца будаўніцтва Лошыцкага палаца культуры. У планах - больш скрупулёзная работа па развіцці мінскіх школ мастацтваў.
Яшчэ раз зычу сваім калегам новых творчых ідэй і поспеху ў іх рэалізацыі. Ад гэтага наўпрост залежыць настрой нашых людзей, а значыць - і дабрабыт дзяржавы.