Новыя імпульсы для акадэмій

№ 41 (961) 09.10.2010 - 15.10.2010 г

Кацярына Дулава і Міхаіл Баразна сталі новымі рэктарамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На мінулым тыдні Прэзідэнт нашай краіны даў згоду на іх назначэнне.

/i/content/pi/cult/290/4775/pic_27.jpg/i/content/pi/cult/290/4775/pic_28.jpgМіністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка наведаў абедзве акадэміі і прадставіў іх калектывам новых рэктараў. У сваіх прамовах ён, найперш, акрэсліваў праблемы і задачы, якія давядзецца вырашаць новаму кіраўніцтву. Міністр нагадаў, што ў краіне будзе створаны Цэнтр сучаснага мастацтва, і выказаў спадзяванні ў актыўным удзеле Акадэміі мастацтваў у яго заснаванні. З боку ж Міністэрства культуры ўстановам акажуць дапамогу ў паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"