Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка наведаў абедзве акадэміі і прадставіў іх калектывам новых рэктараў. У сваіх прамовах ён, найперш, акрэсліваў праблемы і задачы, якія давядзецца вырашаць новаму кіраўніцтву. Міністр нагадаў, што ў краіне будзе створаны Цэнтр сучаснага мастацтва, і выказаў спадзяванні ў актыўным удзеле Акадэміі мастацтваў у яго заснаванні. З боку ж Міністэрства культуры ўстановам акажуць дапамогу ў паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Фота Юрыя ІВАНОВА