Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям V Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

№ 41 (961) 09.10.2010 - 15.10.2010 г

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за мінулыя гады фестываль стаў значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі. Дзякуючы яму тысячы прыхільнікаў музыкі маюць магчымасць атрымаць асалоду ад віртуознай ігры выдатных майстроў сучаснасці, адкрыць для сябе новыя імёны і таленты.

"Фестываль выконвае важную місію прапаганды дасягненняў сусветнага і нацыянальнага выканальніцкага мастацтва, падтрымкі маладых артыстаў. Няхай і ў далейшым ён уносіць значны ўклад у далучэнне людзей да духоўнасці і прыгажосці, захоўваючы і развіваючы лепшыя традыцыі музычнай культуры, умацоўваючы ўзаемаразуменне паміж народамі", - гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам фестывалю добрага здароўя, яркіх і запамінальных уражанняў на беларускай зямлі, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь