Ваш штодзённы клопат аб эстэтычным, духоўным, культурным і інтэлектуальна-творчым патэнцыяле асобы заслугоўвае надзвычайнай павагі. Дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту і таленту ствараецца аснова для самарэалізацыі чалавека, адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі, закладваецца падмурак будучыні грамадства і дзяржавы.
Кожны год дзеячы мастацтва і культуры сваімі творчымі здабыткамі памнажаюць духоўную спадчыну, сцвярджаюць культурную самабытнасць народа і ўмацоўваюць аўтарытэт Беларусі ў сусветнай супольнасці.
Нязменна застаецца запатрабаваным ваша прызванне несці людзям радасць, святло, напаўняць іх жыццё святочным настроем, дарыць надзею і веру ў лепшае.
Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчаслівага лёсу і новых творчых здзяйсненняў.
Уладзімір ЗДАНОВІЧ, старшыня камісіі