8 кастрычніка у памяшканні Рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" адбылася прэс-канферэнцыя Міністра культуры Паўла Латушкі з нагоды прафесійнага свята - Дня работнікаў культуры Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прымаў удзел намеснік Міністра культуры Тадэуш Стружэцкі. Госцем стаў і намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Уладзімір Ламека.
Падчас размовы з прадстаўнікамі электронных і друкаваных беларускіх сродкаў масавай інфармацыі Павел Латушка закрануў самыя важныя аспекты развіцця айчыннай культуры на бліжэйшы час, а таксама адказаў на шэраг пытанняў, у тым ліку падчас он-лайн-канферэнцыі з кіраўніцтвам Полацкага Нацыянальнага дзяржаўнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
У рамках прэс-канферэнцыі адбылася прэзентацыя Інфармацыйнага цэнтра "Культура-інфа", які створаны ў РВУ "Культура і мастацтва".
Падрабязней пра падзею чытайце ў наступным нумары газеты "Культура".
Фотарэпартаж Юрыя ІВАНОВА