Словы Янкі Купалы
Музыка Юрыя Семянякі
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю
Ў сумнай даліне над ярам.
Лісцікі зеленей хваляцца
Небу панятлівай мовай,
Росамі мыюцца раніцай,
Песцяцца сонцам паўднёвым.
Чуецца музыка дзіўная
Ў повесцях сонных імшараў.
Цешыцца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары.